Блiжэй да Кубы
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Сёння на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё праходзiць тэматычны дзень, прысвечаны развiццю беларуска-кубiнскiх адносiнаў.
Як паведамiлi «Звязде» ў прэс-службе БТРК, гэтая акцыя праводзiцца ў рамках Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне радыё i тэлебачання, што заключылi ў лiстападзе 2006 года Кубiнскi iнстытут радыё i тэлебачання i Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя Рэспублiкi Беларусь. На працягу дня ў iнфармацыйных i грамадска-палiтычных праграмах выступяць прадстаўнiкi дыпламатычных мiсiй абедзвюх краiн, а таксама парламентарыi, псiхолагi, эканамiсты, навукоўцы, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый, ветэраны. У эфiры перадач «Радыёфакт», «Пастфактум», «Актуальны мiкрафон», «Падзеi: факты i каментарыi» прагучаць каментарыi наконт развiцця палiтычнага дыялогу памiж дзвюма дзяржавамi, супрацоўнiцтве ў Руху недалучэння, узаемнай падтрымцы на мiжнароднай арэне. Асаблiвая ўвага будзе надавацца пытанням супрацоўнiцтва ў сферы эканомiкi, навукi, культуры. Пабрацiмскiя сувязi Мiнска i Гаваны — тэма перадачы «Сёння i заўтра», а аб маладзёжным фестывальным руху раскажуць у праграме «Адкрытая пляцоўка» прадстаўнiкi беларускiх маладзёжных арганiзацый. Пра традыцыi i звычаi кубiнскага народа, асаблiвасцi нацыянальнай кухнi ў рамках «Сямейнага радыё» раскажуць слухачам самi кубiнцы, якiя пражываюць у Беларусi. А з лiтаратурай, музыкай, гiсторыяй Кубы пазнаёмяць аўдыторыю даследчыкi ў перадачы «Культурная прастора». У тэматычных канцэртных праграмах прагучаць песнi i музыка жыхароў далёкага вострава...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё праходзiць тэматычны дзень, прысвечаны развiццю беларуска-кубiнскiх адносiнаў. |
|