21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПАРЫВIСТЫ ПОДЫХ НАВАЛЬНIЦЫ

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

У вынiку моцнага ветру i дажджу пацярпелi 144 населеныя пункты Беларусi. Залевы, якiя ў апошнiя днi «затэрарызавалi» дзесяткi тысячаў брытанцаў, пазаўчора завiталi i да нас. Дзякаваць Богу, такой паводкi, як на тэрыторыi Аб’яднанага Каралеўства, у Беларусь дажджы не прынеслi, але шкоды нарабiлi шмат.

Як паведамiлi «Звяздзе» ў Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях (МНС), ад моцнага ветру i навальнiцы пацярпелi 144 вёскi i гарады, дзе, у асноўным, былi пашкоджаны дахi дамоў, лiнii электраперадач, затоплены вулiцы, падвальныя памяшканнi. Чалавечых ахвяраў няма. Самы моцны ўдар стыхii прыйшоўся на Брэсцкую вобласць, дзе ахвярамi залеваў i парывiстага ветру сталi 134 населеныя пункты. Не абмiнула непагадзь тэрыторыю Мiншчыны i беларускую сталiцу. У вёсцы Кунцаўшчына Клецкага раёна ад удару маланкi загарэлася стайня. Пажар знiшчыў 20 коней. А ў вёсцы Гольчыцы Слуцкага раёна маланкавы разрад трапiў у будынак дзiцячага садка. На шчасце, нiхто не пацярпеў. Вось толькi дзеткi засталiся без даху над галавой: ён згарэў.

Некаторыя вулiцы Мiнска перажылi своеасаблiвы «патоп». У прыватнасцi, на некалькi гадзiн пад вадой апынуўся ўчастак Нямiгi. Аварыйным брыгадам Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях давялося выпампоўваць ваду з кавярнi па вулiцы Карла Маркса i з падвала па вулiцы Берута, дзе размешчана вузлавая станцыя РУП «Белтэлекам». Увогуле, паводка закранула 33 участкi сталiчных вулiц i спынiла рух на 35 тралейбусных, 27 аўтобусных, 8 трамвайных маршрутах, а таксама на некалькi гадзiн пакiнула без электрычнасцi жыхароў шэрагу дамоў. Супрацоўнiкi МНС падчас лiквiдацыi наступстваў стыхii дзейнiчалi аператыўна i зладжана. У блiжэйшы час выратавальнiкаў зноў чакае выпрабаванне навальнiцай. Паводле прагнозаў сiноптыкаў моцныя дажджы абрынуцца на Беларусь 26 i 27 лiпеня.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вынiку моцнага ветру i дажджу пацярпелi 144 населеныя пункты Беларусi. Залевы, якiя ў апошнiя днi «затэрарызавалi» дзесяткi тысячаў брытанцаў, пазаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика