НАЛЯЦЕЎ УРАГАН
Сымон СВIСТУНОВIЧ.
Небывалай сiлы бура разгулялася ў Ляхавiцкiм раёне 24 лiпеня. Каля 20.30 на вёскi Тухавiчы, Зубелевiчы, Канюхi, Жарабковiчы наляцеў ураган. Асаблiва пацярпела в. Канюхi. Практычна ўсе вытворчыя будынкi (майстэрнi, склады, фермы) мясцовага сельгаскааператыва знесеныя ветрам, зруйнаваныя. Вецер зрываў дахi дамоў, вырываў з карэннем дрэвы, абрываў правады. У многiх населеных пунктах узнiклi праблемы з электрычнасцю. На 15 фермах немагчыма было падаiць кароў.
Дасталося многiм вёскам Ляхаўшчыны. Не абмiнула лiха i райцэнтр. Усяго пашкоджана больш за 200 дамоў. Каля вёскi Мазуркі ўпала дрэва, ад якога пацярпела жанчына. Ганцавiцкiя супрацоўнiкi МНС, якiя выпадкова апынулiся на месцы здарэння, аказалi першую дапамогу. Дарэчы, ураган закрануў i Ганцавiцкi раён. Там павалены дрэвы, былi абясточаны некалькi населеных пунктаў. У Ляхавiчах жыццё нармалiзуецца, аднаўляюцца лiнii электраперадач, людзям аказваецца дапамога.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Небывалай сiлы бура разгулялася ў Ляхавiцкiм раёне 24 лiпеня. Каля 20.30 на вёскi Тухавiчы, Зубелевiчы, Канюхi, Жарабковiчы наляцеў ураган. Асаблiва п |
|