Шклоўскi агурок у бронзе
Iлона IВАНОВА.
У суботу, 28 лiпеня, у Шклове адбудзецца Свята агурка.
Ранiцай тут урачыста адкрыецца скульптурная кампазiцыя, прысвечаная знакамiтаму на ўсю краiну Шклоўскаму агурку. Скульптура ўсталявана непадалёк ад Палаца культуры i гарадскога рынку: мужычок-агурок у пiнжаку i пры бабачцы з кошыкам агуркоў у адной руцэ, а ў другой— з кветкай ад агурка, нiбыта iдзе на рынак. Эскiз распрацаваў магiлёўскi скульптар Андрэй Вараб’ёў, а скульптуру адлiлi з бронзы ў Магiлёўскiм iнстытуце тэхналогii металаў. Свята агурка будзе праводзiцца ў Шклове другi раз, а iдэя яго правядзення належыць старшынi райвыканкама Валерыю Iванову. Яна прыйшлася даспадобы шклоўцам, i сёлета зноў мясцовыя агуркаводы стануць галоўнымi дзеючымi асобамi свята: яны падзеляцца сакрэтамi майстэрства вырошчвання агуркоў, а шклоўскiя гаспадынi — рэцэптамi кансервацыi i прыгатавання з агуркоў розных смачных страваў. Абяцаюць i дэгустацыю. Будуць працаваць гандлёвыя рады i канцэртныя пляцоўкi. Райвыканкам запрашае ў суботу ў Шклоў на вясёлае Свята агурка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 28 лiпеня, у Шклове адбудзецца Свята агурка. |
|