АЎТОБУС IДЗЕ... УЗДОЎЖ РАКI
Аляксандр ПУКШАНСКI.
Незвычайны «Рачны аўтобус» праехаўся па Вiцебшчыне ўздоўж ракi Заходняя Дзвiна. Прыехаў ён з суседняй Латвii, дзе, як вядома, Дзвiну называюць Даўгавай. Гэта стала магчымым у рамках мiжнароднага праекта «Панарама Дзвiна — Даўгава». Мэта гэтага арыгiнальнага транспартнага сродку — рэкламаваць адпаведны турыстычны маршрут, што, дарэчы, вельмi актыўна рэкламуецца i ў Швецыi, iншых краiнах.
Пасажыры аўтобуса атрымлiвалi буклеты з iнфармацыяй аб турыстычным маршруце. Яго «борт» упрыгожвала карта з абазначэннем самых цiкавых месцаў, дзе можна пабываць турыстам, каб азнаёмiцца з унiкальнымi турыстычнымi збудаваннямi, помнiкамi прыроды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайны «Рачны аўтобус» праехаўся па Вiцебшчыне ўздоўж ракi Заходняя Дзвiна. Прыехаў ён з суседняй Латвii, дзе, як вядома, Дзвiну называюць Даўгава |
|