Сяргей Сiдорскi: «Уборачная кампанiя ў Беларусi арганiзавана на высокiм узроўнi»
БЕЛТА.
Аб гэтым прэм’ер-мiнiстр Беларусi заявiў у час рабочай паездкi ў Гомельскую вобласць.
Усяго на палях краiны працуе каля 14 тыс. збожжаўборачных камбайнаў. «Цяпер пастаўлена задача, каб усе яны з улiкам умоў надвор’я максiмальна працавалi ў кругласутачным рэжыме», — адзначыў прэм’ер-мiнiстр. Паводле яго слоў, да гэтага часу ў Беларусi сабрана больш як 2,5 млн тон збожжа. «Сёння кiраўнiк дзяржавы правядзе селектарную нараду, на якой будзе разгледжаны ход уборачнай кампанii. На думку ўрада, для абласцей пытаннi па цяперашняй уборачнай кампанii практычна ўжо вырашаны», — сказаў Сяргей Сiдорскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым прэм’ер-мiнiстр Беларусi заявiў у час рабочай паездкi ў Гомельскую вобласць. |
|