НЕ IГНАРУЙЦЕ РАМЯНI БЯСПЕКI
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Паблiзу вёскi Прымор’е Мiнскага раёна здарылася аўтамабiльная аварыя, у вынiку якой загiнулi два чалавекi.
Як паведамiлi ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, вадзiцель аўтамабiля «Додж» выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з «Фiятам». У вынiку ДТЗ загiнулi двое пасажыраў «Доджа»: аднаму з хлопцаў было 19 гадоў, другому — 23. Астатнiя ўдзельнiкi аварыi засталiся жывымi дзякуючы таму, што былi прышпiлены рамянямi бяспекi. З цяжкiмi траўмамi яны змешчаны ў шпiталь. Супрацоўнiкi ДАI падкрэслiваюць, што апошнiм часам найчасцей трапляюць у аўтамабiльныя аварыi маладыя вадзiцелi, якiя не маючы дастатковага майстэрства кiравання транспартным сродкам робяць даволi рызыкоўныя манеўры. Смяротных ахвяраў ДТЗ у многiх выпадках можна было б пазбегнуць, каб усе вадзiцелi i пасажыры не iгнаравалi рамянi бяспекi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паблiзу вёскi Прымор’е Мiнскага раёна здарылася аўтамабiльная аварыя, у вынiку якой загiнулi два чалавекi. |
|