РЫБАЦКIЯ РАЗБОРКI
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Жыхар сталiцы вярнуўся з рыбалкi не з багатым уловам, а з пераломам рабрыны, сiняком пад вокам i мноствам iншых цялесных пашкоджанняў.
Паводле звестак, атрыманых ва ўпраўленнi ўнутраных спраў Мiнаблвыканкама, прыкладна а палове чацвёртай ранiцы на беразе Заслаўскага вадасховiшча на 53-гадовага мiнчанiна напалi двое невядомых. Спрэчка ўзнiкла з-за месца для лоўлi рыбы, якое сталiчны жыхар не хацеў саступаць. Раз’юшаныя рыбакi моцна збiлi свайго калегу. Па факту рыбацкай разборкi ўзбуджана крымiнальная справа. Мiлiцыя вядзе пошук злосных хулiганаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар сталiцы вярнуўся з рыбалкi не з багатым уловам, а з пераломам рабрыны, сiняком пад вокам i мноствам iншых цялесных пашкоджанняў. |
|