Восеньскiя клопаты пачынаюцца летам
Да восенi трэба рыхтавацца з сярэдзiны лета. У гэты час яшчэ нiчога не прадказвае блiзкай восеньскай непагадзi, калi аднагадовыя кветкi дасягаюць вяршынi свайго цвiцення, а на вяргiнях, лiлеях паяўляюцца першыя кветкi, калi насычаная зелянiна газонаў радуе вока — самы час падумаць аб падрыхтоўцы кветнiка да будучага сезона. Пасля 15 жнiўня пад шматгадовыя кветкi трэба ўносiць толькi фосфарна-калiйныя ўгнаеннi. Выспела ўжо насенне лубiну, аксамiтак, пятунii, браткоў i iншых кветкавых культур. Iх трэба сабраць у папяровыя пакеты, падпiсаць, скласцi ў халаднаватае сухое месца. У жнiўнi выкопваюць для дзялення i перасадак каранi шматгадовых траў.
Кусты пiвонi, якiя сядзяць на адным месцы больш як 10 гадоў, з-за чаго iх цвiценне прыкметна слабейшае, неабходна абразаць на вышынi 15 см, затым, асцярожна акапаўшы вакол куста, вывернуць яго з каранёвай сiстэмай i глебай, якая прыстала да яго, i пакласцi на 1—2 сутак у цянiстае месца, каб раслiна падвяла i не была такой крохкай i ломкай пры дзяленнi куста. Магутны куст пiвонi раздзяляюць з дапамогай драўляных клiнкоў, якiя ўбiваюць у сярэдзiну куста памiж сцёбламi. Куст паступова распадаецца на самастойныя часткi, некаторыя з iх даводзiцца разразаць на пасадачныя адзiнкi, якiя могуць мець 1—3 сцяблы з 3—5 пупышкамi i адпаведнай каранёвай сiстэмай. Калi месца для пасадкi яшчэ не падрыхтавана, то атрыманыя пасадачныя матэрыялы прыкапаць i падтрымлiваць глебу вiльготнай да пасадкi. Жнiвень — аптымальны час для дзялення i перасадкi кустоў. Дастаткова падкапаць кусты знiзу на глыбiню не больш як 15 см i 4—5 гадовы куст абтрэсцi ад зямлi, дзелячы на часткi, якiя павiнны складацца з 1—3 вегетатыўных парасткаў i адпаведных iм карэнняў, пакарочаных да 8—10 см. Лiсты кожнага парастка абразаюць да вышынi не больш як 15 см касымi зрэзамi ўнiз. Такi пасадачны матэрыял пасля апрацоўкi яго ран сумессю драўнiннага вугалю i калоiднай серы таксама можна прыкапаць да пасадкi. Канец жнiўня — аптымальны час пасадкi шматгадовых кветак нарцысаў, а таксама дробнацыбульных культур. Важна якасна падрыхтаваць iм новыя месцы для жыцця i цвiцення на многiя гады. Для гэтага трэба не толькi за 2 тыднi перакапаць глебу на глыбiню 25—30 см, але i заправiць яе неабходнымi аргана-мiнеральнымi ўгнаеннямi, а для дэкаратыўных кустарнiкаў i травянiстых пiвоняў — правiльна падрыхтаваць пасадачныя ямы. Клубні пiвоняў, касачоў, нарцысаўi iншых культур перад пасадкай змясцiць на 20—30 хвiлiн у 0,2-працэнтную суспензiю фундазолу цi правесцi сухую апрацоўку iх калоiднай серай. Эфектыўная таксама апрацоўка пасадачнага матэрыялу растворам рыдамiлу (25 г на 10 л вады) або 1-працэнтным растворам марганцавакiслага калiю (да яго добра было б дадаць паўлiтровы слоiк драўнiннага попелу). Пры заражэннi цыбулiн цыбульным кляшчом трэба правесцi апрацоўку 0,2-працэнтным фундазолам i 0,2-працэнтным карбафосам (або 0,1-працэнтным актэлiкам). Гэтымi ж прэпаратамi ў прыведзеных вышэй канцэнтрацыях можна абаранiць кветкавыя раслiны ад тлі, трыпсаў — у перыяд iх росту да выкопвання. Пасадку цюльпанаў i лiлiй праводзяць праз 2 тыднi пасля пасадкi нарцысаў — аптымальны тэрмiн з 15 верасня да лiстапада. Пры гэтым бярэцца ў разлiк доўгатэрмiновы прагноз надвор’я: трэба, каб перасаджаныя цыбулiны да прыходу халадоў маглi на працягу двух тыдняў пры плюсавой тэмпературы паветра i глебы добра ўкаранiцца. За гэты час, калi восень сухая, пасаджаныя раслiны трэба некалькi разоў шчодра палiць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да восенi трэба рыхтавацца з сярэдзiны лета. У гэты час яшчэ нiчога не прадказвае блiзкай восеньскай непагадзi, калi аднагадовыя кветкi дасягаюць вярш |
|