Вiнаваты холад
«Кончыкi лiсцяў агуркоў святлеюць па краях, тое ж самае адбываецца i з раслiнамi перцаў. Апрацавала мiкраэлементамi, але гэта не дапамагае. Што рабiць?»
Улiчваючы тое, што працяглы час трымалася даволi халаднаватае для лiпеня надвор’е, гэта не магло не адбiцца i на развiццi раслiн, таму што iх каранёвая сiстэма практычна не працавала. Агуркi ж вельмi адчувальныя да такiх перападаў тэмператур. Паспрабуйце апырскаць раслiны па лiсцях растворам мачавiны (1 ст. лыжка на вядро вады) праз кожныя 3 днi да таго часу, пакуль раслiны не ажывуць, лiсцiкi на iх пацямнеюць. Адначасова працягвайце 1 раз на тыдзень падкормлiваць агуркi мiкраэлементамi. Што датычыцца перцаў, то яны жаўцеюць ад холаду. Даглядайце iх так, як i агуркi. На жаль, выйсце адно... «Купiла расаду сунiц садовых. Цвiлi яны на заглядзенне, а цяпер палова кустоў выглядае прыгнечанай, лiсцiкi як быццам недаразвiтыя, па колеру цямнейшыя, чым трэба. А ягады нясмачныя, цвёрдыя». Хутчэй за ўсё, раслiны сунiц садовых паражоныя вiруснай хваробай. Магчыма, вiрус занесены на ўчастак разам з расадай. Хворыя кусты трэба выкапаць з градкi i знiшчыць, таму што яны могуць заразiць i здаровыя раслiны. Хутчэй за ўсё, расада купленая вамi на рынку. Парада простая — купляць трэба ў гадавальнiку, дзе могуць даць гарантыю, што матэрыял здаровы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Кончыкi лiсцяў агуркоў святлеюць па краях, тое ж самае адбываецца i з раслiнамi перцаў. Апрацавала мiкраэлементамi, але гэта не дапамагае. Што рабiць |
|