СТВОРАНЫ ПРЫБОР, ЯКI ДАЗВАЛЯЕ КАНТАКТАВАЦЬ З РАСЛIНАМI
Кар. БЕЛТА.
Амерыканскiя вучоныя вырашылi праблемы тых, чые пакаёвыя раслiны церпяць ад засухi з-за безадказнасцi гаспадароў. Яны распрацавалi прыбор, якi дазваляе ў прамым сэнсе кантактаваць з раслiнамi, паведамляюць iнфармагенцтвы.
У вазон устанаўлiваецца спецыяльны сенсар, якi вымярае вiльготнасць глебы. Калi зямля вельмi сухая, датчык перадае сiгнал на хатнi тэлефон. Каб даведацца, якую з раслiн трэба палiць, дастаткова проста зняць трубку. Голас нагадае своечасова палiць раслiну, а пасля працэдуры не забудзе падзякаваць клапатлiваму ўладальнiку. Дарэчы, аўтары iдэi праявiлi фантазiю: раслiны «размаўляюць» рознымi галасамi. Распрацоўшчыкi сцвярджаюць, што ў выпадку неабходнасцi датчык можа перадаваць падобныя паведамленнi па электроннай пошце цi пры дапамозе SMS.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскiя вучоныя вырашылi праблемы тых, чые пакаёвыя раслiны церпяць ад засухi з-за безадказнасцi гаспадароў. Яны распрацавалi прыбор, якi дазваля
|
|