Бокс, футбол i ўсе-ўсе-ўсе
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
У жнiўнi тэлеканал «ЛАД» працягне фармат спартыўнага лета i прапануе гледачам трансляцыi ўсё новых вiдовiшчных спаборнiцтваў.
Так, 2 жнiўня ў прамым эфiры будзе паказаны матч 1-га адборачнага раўнда Кубка УЕФА — сустрэча мiнскага «Дынама» i рыжскага «Сконта». 5 жнiўня аматары бокса ўбачаць паядынак за тытул чэмпiёна свету па версii WBС у лёгкай вазе — памiж дзеючым чэмпiёнам, амерыканцам Дэвiдам Дзiасам, i экс-чэмпiёнам свету ў трох вагавых катэгорыях, мексiканцам Эрыкам Маралесам. Для Дзiаса гэта абарона тытулу са жнiўня мiнулага года стане першай. Калi ўдача будзе на баку Маралеса, то ён стане першым у гiсторыi мексiканскiм баксёрам, каму ўдалося стаць чэмпiёнам свету ў чатырох вагавых катэгорыях... Гэтаксама 5 жнiўня адбудзецца прамая трансляцыя матча за Суперкубак Англii памiж чэмпiёнам прэм’ер-лiгi «Манчэстар Юнайтэд» i ўладальнiкам Кубка Англii лонданскiм «Чэлсi». Падобныя сустрэчы традыцыйна адкрываюць сезон брытанскай прэм’ер-лiгi, трансляцыi якой таксама пакажа «ЛАД» . Увогуле, з 11 жнiўня да мая 2008 года штотыднёва гледачы змогуць бачыць самыя захапляльныя i вiдовiшчныя матчы чэмпiянату Англii па футболу: «ЛАД» пакажа па адной самай цiкавай сустрэчы кожнага з 38 тураў. Увазе аматараў па панядзелках будуць прапанаваны вiдэаагляды гэтага турнiру. Адзiн супраць усiх, i ўсе на аднаго У новым тэлесезоне на канале АНТ стартуюць адразу некалькi забаўляльных праектаў. Адзiн з iх — iнтэлектуальная гульня, якая дасць магчымасць удзельнiкам зарабiць грошы ўласным розумам. Беларускi аналаг сусветна вядомай праграмы «1 супраць 100» будзе называцца «адзiн супраць усiх». Распрацаваны фармат гульнi кампанiяй «Эндэмол», у якой крыху раней АНТ закупляла рэалiцi-шоў «Зорны цырк» (падобны праект таксама з поспехам прайшоў у Расii). На дадзены момант гульня з поспехам праходзiць у 28 краiнах свету. Паводле правiлаў, на грашовы прыз (а пры вялiкiм розуме i гэткiм жа шанцаваннi можна выйграць да 50 мiльёнаў рублёў) прэтэндуюць 50 удзельнiкаў. На пачатку кожнага раўнда камп’ютар выбiрае аднаго — Галоўнага Iграка, якi i будзе змагацца за галоўны прыз. Задача — адказваць на пытаннi, выбiраючы правiльныя адказы з трох прапанаваных варыянтаў. Пры станоўчым вынiку Галоўны Iгрок зарабляе пэўную суму грошай, велiчыня якой вызначаецца складанасцю пытання i колькасцю астатнiх удзельнiкаў, якiя далi няправiльны адказ. Тыя, хто памылiўся з адказам, з гульнi выбываюць. Галоўнаму Iграку для атрымання запаветнага прыза трэба або «выбiць» усiх астатнiх iгракоў у зале, або правiльна адказаць на ўсе 12 пытанняў. Прычым нiякай «незгараемай сумы», як у гульнях кшталту «Хто хоча стаць мiльянерам», тут не прадугледжана: калi Галоўны Iгрок памыляецца, ён таксама пакiдае гульню i губляе ўсе заробленыя грошы. А iгракi, якiя засталiся ў зале, атрымлiваюць магчымасць падзялiць памiж сабой палову сумы, заробленай Галоўным Iграком на гэты момант. Падрабязнасцi шоў АНТ пакуль што трымае ў сакрэце — вядома толькi, што яго вядучым стане вядомы спявак Георгiй Калдун.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жнiўнi тэлеканал «ЛАД» працягне фармат спартыўнага лета i прапануе гледачам трансляцыi ўсё новых вiдовiшчных спаборнiцтваў. |
|