21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Асноўныя паказчыкi выкананыя, але праблемных пытанняў шмат

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА.

Пра гэта заявiў падчас свайго выступлення на калегii Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусi першы намеснiк начальнiка памянёнага Дэпартамента Анатоль Загорскi.

Паводле яго слоў, за шэсць месяцаў гэтага года на выкананне Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС было накiравана 297,5 млрд рублёў (98 працэнтаў ад запланаванага). Усе выдаткаваныя сродкi былi асвоены ў поўным аб’ёме.

За першыя паўгода было здадзена ў эксплуатацыю 108 кватэр, 15 км iнжынерных сетак, газiфiкавана 72 дамы. Санiтарна-курортнае лячэнне i аздараўленне атрымалi амаль 74 тысячы чалавек (больш за 50 працэнтаў ад запланаванага на год). На забеспячэнне бясплатным харчаваннем школьнiкаў i навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх навучальных устаноў, размешчаных на тэрыторыi радыяцыйнага забруджвання, за 6 месяцаў было расходавана амаль 43 млрд рублёў. Праведзены работы па вапнаванню кiслых глебаў, гаспадаркi забяспечаны фосфарнымi i калiйнымi ўгнаеннямi. Для вырашэння адной з актуальных праблем — збору малака ў насельнiцтва з дапушчальным утрыманнем радыёнуклiдаў, прыватнаму сектару было пастаўлена 168 тон камбiкармоў з дабаўкай, якая звязвае цэзiй. Сёлета працягваецца пераспецыялiзацыя 39 гаспадарак, у якiх ёсць праблема з вытворчасцю нарматыўна чыстай прадукцыi, да гэтага працэсу далучылiся яшчэ 11 гаспадарак.

Але аб’ёмы незавершанага будаўнiцтва чарнобыльскiх аб’ектаў па краiне складаюць 416 млн рублёў у цэнах 1991 года (236 аб’ектаў).

На шэрагу аб’ектаў Камiтэтам дзяржаўнага кантролю былi вызначаны факты завышэння кошту i невыканання аплачаных работ, а таксама iх правядзенне на аб’ектах, не прадугледжаных праграмамi пераспецыялiзацыi. Кiраўнiкамi асобных гаспадарак Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Клiмавiцкага раёнаў дапускалiся факты несанкцыянаванага выкарыстання зямель, выведзеных з сельгасабароту. За першыя шэсць месяцаў 2007 года было зафiксавана шэсць такiх выпадкаў.

Па-ранейшаму вострай застаецца праблема выкарыстання спецыяльна ўзводзiмага жылля ў Гомельскай вобласцi, дзе ў шэрагу выпадкаў ад даты ўвядзення дома ў эксплуатацыю да рэальнага засялення кватэры праходзiць больш за 6—7 месяцаў. Мелi месца i выпадкi нямэтавага выкарыстання чарнобыльскага жылля.

Маруднымi тэмпамi, асаблiва ў Магiлёўскай вобласцi, рэалiзуецца праграма газiфiкацыi дамоў.

На аб’ектах прэзiдэнцкай праграмы «Дзецi Чарнобыля» асвоена ўсяго 27 працэнтаў ад запланаваных на год аб’ёмаў.

Да гэтага часу нявырашана пытанне аздараўлення пацярпелага насельнiцтва, а дакладней пашырэння медыцынскiх паказанняў для накiравання на санаторна-курортнае лячэнне дзяцей, якiя пражываюць на забруджанай тэрыторыi i маюць другую цi трэцюю групу здароўя. Пры захаваннi iснуючай практыкi адбору дзяцей на санаторна-курортнае лячэнне ў 2007 годзе бясплатна яго могуць атрымаць толькi 20 працэнтаў ад агульнай колькасцi тых, хто падлягае аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню. Звыш 177 тысяч дзяцей будуць накiраваны на аздараўленне без прадастаўлення лячэбна-рэабiлiтацыйных паслуг. «Такое палажэнне не задавальняе нi Дэпартамент, нi пацярпелых грамадзян, — адзначыў Анатоль Загорскi. — На нашу думку, час знаходжання дзiцяцi ў аздараўленчым цэнтры цi санаторыi трэба выкарыстоўваць у поўнай мэры для падтрымання яго здароўя — галоўнага паказчыка эфектыўнасцi нашай работы ў гэтым накiрунку. I мы павiнны адстойваць менавiта такi падыход да рашэння гэтай праблемы».

Марудна праводзiцца перабудова дзейнасцi навуковых устаноў чарнобыльскай тэматыкi, працягваў Загорскi. Па-ранейшаму актуальным застаецца пытанне ўкамплектавання iх высокаквалiфiкаванымi кадрамi. Таксама марудна рэалiзуецца Праграма сумеснай дзейнасцi па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў межах Саюзнай дзяржавы на 2006—2010 гады. Планавае заданне на першае паўгоддзе 2007 года па асваенню выдаткаваных сродкаў выканана менш чым на 40 працэнтаў...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявiў падчас свайго выступлення на калегii Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусi першы намеснi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика