Калi жонка ў дэкрэтным водпуску, то падатковыя льготы атрымлiвае муж
Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.
На пытаннi чытачоў выдання адказвае старшы дзяржаўны iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi Аляксандр ЗЯЛЕЎСКI.
— Якiя дакументы я павiнен прынесцi ў бухгалтэрыю свайго прадпрыемства для атрымання стандартнага падатковага вылiку па прычыне таго, што мая жонка пайшла ў дэкрэтны водпуск? Антон Манiка, г.п. Крывошын Брэсцкай вобласцi. — Утрыманцамi для мэтаў атрымання стандартнага падатковага вылiку прызнаюцца фiзiчныя асобы, якiя знаходзяцца ў водпуску па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў, — для мужа (жонкi). Гэты падатковы вылiк прадастаўляецца з месца нараджэння дзiцяцi ў памеры дзвюх базавых велiчынь за кожны месяц падатковага перыяду. Для атрымання гэтага вылiку работнiк павiнен прынесцi даведку аб тым, што яго жонка знаходзiцца ў водпуску па догляду дзiцяцi. Менавiта пачынаючы з 2007 года даведку падатковага органа аб тым, што яна не мае iншых даходаў, акрамя дзяржаўнай дапамогi на дзiця, зараз прадастаўляць не трэба. Пры гэтым заканадаўствам не прадугледжана, як часта трэба абнаўляць такую даведку. Аднак, згодна з законам, на асобу, якая карыстаецца правам на стандартны падатковы вылiк, ускладзена адказнасць за правамернае яго атрыманне. Як толькi работнiк страчвае права на стандартны па-датковы вылiк, то ён абавязаны паведамiць аб гэтым у арганiзацыю, якая дае яму гэты вылiк. Уся адказнасць у гэтым выпадку ўскладзена на фiзiчную асобу. — Я пайшла ў дэкрэтны водпуск з 15 студзеня 2007 года. З якога месяца мой муж меў права на стандартны падатковы вылiк — са студзеня цi лютага 2007 года? Аляксандра Вiк, г. Магiлёў. — Права на стандартны падатковы вылiк ваш муж мае з месяца, у якiм вам быў прадастаўлены водпуск па догляду дзiцяцi, г.зн. са студзеня 2007 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў выдання адказвае старшы дзяржаўны iнспектар Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi Аляксандр ЗЯЛЕЎСКI. |
|