21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Флiкер для пенсiянера

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ. Мiнск—Маладзечна.

Менш чым ва ўсiх без выключэння краiнах СНД, але больш, чым у Заходняй Еўропе. Паводле аператыўных даных Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, сёлета падчас непасрэднага выканання сваiх прафесiйных абавязкаў у краiне загiнулi 100 i атрымалi цяжкiя траўмы 323 чалавекі. Пры гэтым даводзiцца канстатаваць як факт: абсалютная большасць няшчасных выпадкаў на вытворчасцi мела зусiм не «абавязковыя» акалiчнасцi.

Апоўднi пляшка. Ранкам... газета?

Насуперак ўсiм патрабаванням тэхнiкi бяспекi, трое даярак вырашылi пад’ехаць да фермы на трактарным прычэпе. Прычэп па ходу раптоўна «адышоў». Як вынiк, двое жанчын паспелi саскочыць убок. А трэцяя — апынулася пад коламi... Падобных прыкладаў можна прыводзiць шмат. Прынамсi, на першых месцах сярод усiх прычын заўчасных смерцяў былi i застаюцца дарожна-транспартныя здарэннi. I галоўную ролю тут адыгрывае не столькi няспраўная тэхнiка, колькi вядомы «чалавечы фактар».

Даволi красамоўныя лiчбы. За студзень—чэрвень толькi на тэрыторыi Мiнскай вобласцi адбылося 679 iнцыдэнтаў, у вынiку якiх 206 чалавек загiнулi, а яшчэ 663 — атрымалi раненнi. Аднак толькi ў якасцi канстатацыi: кожную дзесятую аварыю з цяжкiмi наступствамi здзейснiлi вадзiцелi, што знаходзiлiся ў нецвярозым стане. Прычым, нягледзячы на ўзмацненне адказнасцi, у параўнаннi з мiнулым колькасць такiх iнцыдэнтаў узрасла. У сувязi з гэтым, зазначыў начальнiк аддзела агiтацыi i прапаганды Мiнскага абласнога ўпраўлення ДАI Алег Цюрын, у рэгiёне пачынаюць выкарыстоўвацца новыя меры «прафiлактыкi» — друкаванне iмёнаў п’яных парушальнiкаў у мясцовых газетах.

Зрэшты, падобнае новаўвядзенне будзе не адзiным. Зводкi сведчаць, што наезды аўтамабiляў на пешаходаў у цёмны час сутак зусiм не сышлi ў мiнулае, гэтыя здарэннi працягваюць адзначацца лiтаральна кожны тыдзень. Таму, паведамiў Алег Цюрын, на тэрыторыi вобласцi рэалiзацыя святлоадбiвальных элементаў наладжана ў больш чым 1,5 тыс. гандлёвых пунктах. Апроч таго, уваходзiць у практыку «ўстаўкi» такiх элементаў у рабочае спецадзенне — яго вытворчасць асвоiлi ўжо некалькi прадпрыемстваў. Аднак гэта яшчэ не ўсё. Паводле слоў Алега Цюрына, зараз на Мiншчыне распачынаецца новая кампанiя па забеспячэнню пэўных катэгорый насельнiцтва бясплатнымi флiкерамi. У прыватнасцi, яны будуць выдавацца членам шматдзетных сем’яў, iнвалiдам i пенсiянерам з нiзкiм узроўнем даходаў.

Доўг ёсць. Машыны — ужо не

Не сакрэт, што адной з найбольш небяспечных галiн традыцыйна лiчыцца сельская гаспадарка. I ў тым лiку з прычыны пажараў. Ужо сёлета непасрэдна на палях вобласцi адбылося два па-сапраўднаму «гучныя» здарэннi — з-за парушэнняў правiлаў процiпажарнай бяспекi загарэлiся стары камбайн «Дон-1500», а таксама адносна новы, 2001 года вытворчасцi, КЗР-10. Прычым калi першая машына падлягае хоць бы частковаму аднаўленню, то другая была знiшчана цалкам.

— У вынiку iнцыдэнту з КЗР-10 прамы ўрон сельгаспрадпрыемства склаў 26 млн рублёў, — зауважае галоўны спецыялiст аддзела дзяржаўнага пажарнага нагляду Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Габруковiч. — Да таго ж цi не самае сумнае: канчаткова разлiчыцца за камбайн гаспадарка так i не паспела. Атрымалася, што даўгi засталiся. А вось машыны —няма.

Не менш заўваг выклiкае стан сушылак. Сёлета пажарныя вобласцi выказалi прэтэнзii да стану 190 такiх установак. Прычым заўвагi наконт няспраўнасцi абсталявання, адсутнасцi процiпажарных разрываў i агароджанняў аказалiся зусiм не беспадстаўнымi. Без чалавечых i «тэхнiчных» страт тут абышлося. Аднак выпадак, калi на адной з сушылак цалкам згарэла 200 кiлаграмаў збожжа новага ўраджаю, ужо стаўся рэалiяй.

Лепшыя ўмовы — меншыя выдаткi

Мiж тым, у вобласцi распачынаецца кампанiя па сертыфiкацыi бяспекi на прадпрыемствах, работа якiх зарыентаваная на экспарт. Летась сертыфiкаты атрымалi 4 суб’екты гаспадарання. А сёлета, як чакаецца, iх будзе яшчэ 49 — i ў тым лiку гаворка iдзе аб Барысаўскiм i Нясвiжскiм заводах медыцынскiх прэпаратаў, жодзiнскiм прадпрыемстве «Свiтанак», салiгорскай «Купалiнцы», Мiнскiм скураным аб’яднаннi. Пры гэтым, як заўважыла падчас выязнога «круглага стала» намеснiк старшынi камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Алена Кузьмiна, наяўнасць такiх сертыфiкатаў стане пацвярджэннем, што на прадпрыемствах дакладна ведаюць усе свае «слабыя месцы». I працуюць над тым, каб прадухiлiць магчымыя аварыi, а таксама няшчасныя выпадкi з работнiкамi.

Дарэчы, нялiшне заўважыць, што ва ўсiм свеце сертыфiкат бяспекi лiчыцца своеасаблiвай гарантыяй надзейнасцi партнёра. Праўда, апроч стварэння iмiджу, ёсць тут i iншая, больш канкрэтная мэта — скарацiць колькасць «шкодных» працоўных месцаў. Да 2010 года ў цэлым па рэгiёну яна павiнна зменшыцца больш чым на 20 працэнтаў.

Зразумела, што прадухiленне фактараў рызыкi — гэта найперш замена абсталявання. I, адпаведна, грошы. Разам з тым прадпрыемствы атрымлiваюць i пэўныя бонусы. Так, адзначае галоўны iнжынер ЗАТ «Маладзечнамэбля» Мiкалай Пiскуноў, у вынiку павялiчваецца вытворчасць працы, змяншаецца верагоднасць траўмаў i захворванняў, а таксама скарачаецца колькасць работнiкаў, занятых па «шкодных» Спiсах № 1 i № 2.

Прычым з цягам часу менавiта апошняя акалiчнасць павiнна прывесцi да прамой эканомii. Так, варта нагадаць: паводле праекта новага Закона «Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi», што ўжо прыняты парламентам у першым чытаннi, прадпрыемствы, дзе iснуе занятасць па Спiсах, будуць абавязаны плацiць на выплату датэрмiновых пенсiй сваiм работнiкам «лiшнiя» страхавыя ўзносы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менш чым ва ўсiх без выключэння краiнах СНД, але больш, чым у Заходняй Еўропе. Паводле аператыўных даных Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика