| НА ВОЗЕРЫ НАРАЧ У ГЭТЫМ ГОДЗЕ АД ЦЭРКАРЫЁЗУ ПАЦЯРПЕЛI 190 ЧАЛАВЕК
      
					Марыя ГУЦАЛА, БЕЛТА.
Аб гэтым на сустрэчы з журналiстамi ў Мiнску паведамiў намеснiк мiнiстра аховы здароўя — галоўны санiтарны ўрач рэспублiкi Мiхаiл Рымжа. Ён адзначыў, што найбольш актуальная праблема заражэння на цэркарыёз менавiта для Нарачы. Гэта звязана з тым, што на возеры жыве вялiкая колькасць вадаплаўных птушак i найперш качак, у фекалiях якiх знаходзяцца лiчынкi цэркарыяў. Выходзячы ў знешняе асяроддзе (у цёплую ваду ў прыбярэжнай зоне), яны праз малюскаў пераходзяць у стадыю чарвячкоў. Гэтыя чарвячкi ўкараняюцца пад верхнi слой скуры чалавека, якi купаецца ў заражанай вадзе. «Цэркарыёз не ўяўляе сур’ёзнай небяспекi для жыцця чалавека, паколькi чарвячкi гiнуць пад скурай. Але, выклiкаючы пры гэтым запаленчую рэакцыю, сверб, пухiры, могуць сур’ёзна сапсаваць адпачынак», — дадаў спецыялiст. Мiхаiл Рымжа нагадаў, што ў Беларусi рэалiзуецца Дзяржаўная праграма экалагiчнага аздараўлення возера Нарач на 2005—2008 гады. Як магчымыя варыянты вырашэння праблемы заражэння на цэркарыёз прапаноўваюцца праекты па паглыбленню возера, адпужванню вадаплаўных птушак, барацьбы з малюскамi. Распрацаваны медпрэпараты для лячэння цэркарыёзу. Аднак вырашыць гэта пытанне, паводле слоў галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача, пакуль не ўдаецца. Таму каб пазбегнуць непрыемнасцяў, адпачываючым не рэкамендуецца купацца ў закрытых органам дзяржсаннагляду месцах, а пасля выхаду з вады трэба адразу ж прыняць душ. 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Аб гэтым на сустрэчы з журналiстамi ў Мiнску паведамiў намеснiк мiнiстра аховы здароўя — галоўны санiтарны ўрач рэспублiкi Мiхаiл Рымжа. | 
		
		
		 |