Якi партрэт, якi пейзаж...
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Абвешчаны на пачатку лета новы фармат спалучэння высокага мастацтва i клубнай культуры ўмацоўвае свае пазiцыi. Сталiчны клуб «Иzюм» упрыгожыўся нядаўна экспазiцыяй карцiн вядомай беларускай мастачкi Зоi Луцэвiч.
Да слова, работы Зоi выстаўлялiся не толькi ў Беларусi, але ў Расii, Балгарыi, краiнах Балтыi, Польшчы, Германii, Аўстрыi i ЗША, прычым паўсюдна — з нязменным поспехам. Вось i зараз частка наведвальнiкаў прыходзiць у першую чаргу «на Луцэвiч», а потым ужо дзеля таго, каб адпачыць у атмасферы клуба. Паводле слоў мастачкi, яна даўно марыла, каб яе работы сталi часткай прыгожага iнтэр’еру i дапамагалi стварыць пэўную аўру. «Не сакрэт, што многiя музеi зараз пустуюць, людзi згубiлi да iх цiкавасць. А выстаўка ва ўтульным рэстаране з жывой музыкай, цудоўнымi музыкантамi i проста выбiтнымi людзьмi — гэта не толькi маса станоўчых эмоцый i знаёмстваў, але таксама вялiзны плюс для мяне як мастака», — адзначыла Зоя Луцэвiч. Сапраўды, на прэзентацыi гэтай выстаўкi паглядзець было на што i акрамя карцiн: падтрымку жывапiсным работам аказваў пластычны тэатр Вячаслава Iназемцава «IнЖэст», вядомы музыкант (а таксама муж мастачкi) Пiт Паўлаў, а ў дадатак адмiнiстрацыя клуба арганiзавала розыгрыш шматлiкiх прызоў. Паводле слоў дырэктара клуба Наталлi Брайм, незвычайны сiнтэз «мастацтва—клуб» ужо набыў сваiх прыхiльнiкаў, i надалей у тым жа фармаце плануюцца выставы не толькi карцiн, але таксама фатаграфiй i скульптур.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абвешчаны на пачатку лета новы фармат спалучэння высокага мастацтва i клубнай культуры ўмацоўвае свае пазiцыi. Сталiчны клуб «Иzюм» упрыгожыўся нядаўн
|
|