21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Агульная спадчына — агульная памяць

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК.

Усё пачынаецца з памяцi — i выхаванне канкрэтнага чалавека, i моц дзяржавы. Да такiх высноў прыйшлi удзельнiкi «круглага стала», якi быў прысвечаны ўзаемадзеянню Беларусi i Расii ў справе захавання гiсторыка-культурнай спадчыны.

«Агульную прастору памяцi трэба захоўваць, — ад iмя арганiзатараў «круглага стала» звярнуўся да прысутных Iван Сакалоўскi, дырэктар Нацыянальнага прэс-цэнтра Беларусi. — Праца па захаванню помнiкаў, мемарыялаў у нашай краiне дапамагае вырашыць праблему выхавання маладога пакалення, даносiць да яго падзеi з гераiчнага мiнулага, якое звязвае дзве нашы краiны.»

Вядома, у кожнага з народаў свая спадчына. Але ёсць такiя помнiкi, якiя сведчаць: пра тое, што былi агульныя балючыя моманты ў гiсторыi i для беларусаў, i для расiян. Былi асобы, iмёны якiх звязаны з дзвюма краiнамi, а каштоўнасцi, якiя належалi гэтым людзям, сёння складаюць багацце краiн. Былi падзеi, якiя нас аб’ядноўвалi, i памяць пра iх не страчана.

Сёння ў Дзяржаўным спiсе гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусi на ўлiку каля 5000 аб’ектаў. Сярод iх ёсць i тыя, якiя расiяне могуць лiчыць часткай сваёй гiсторыi, якiмi цiкавяцца. Старажытны Полацк, напрыклад, прыцягнуў увагу расiйскiх рэстаўратараў, якiя працуюць на аднаўленнi Спаса-Праабражэнскай царквы. Дзейнасць беларускага першадрукара Скарыны спрыяла таму, каб на расiйскiя землi таксама прыходзiла друкаванае слова. Расiяне пакiнулi на беларускiх землях значны след пачынаючы з ХVIII стагоддзя. У Гомелi жыў герой руска-турэцкай вайны граф Румянцаў. Яго рэзiдэнцыя над Сожам, палац Румянцавых—Паскевiчаў сёння вабiць гасцей горада. Невыпадкова Гомель вызначаны месцам мiжнародных сувязяў Расii, Украiны i Беларусi. Сёлета музей ужо наведала 16 афiцыйных дэлегацый Расiйскай Федэрацыi.

Прадстаўнiкi расiйскага пасольства i консульства ў Брэсце ахвотна ўдзельнiчаюць у мерапрыемствах, якiя ладзяцца ў Кобрыне, дзе ёсць парк i дом палкаводца Суворава. Вёска Лясная ў Магiлёўскай вобласцi захоўвае памяць пра перамогу рускай армii ў бiтве супраць шведаў. Беларускi горад Iванава далучаўся да ўшанавання 500-годдзя роду Дастаеўскiх. Сёлета зроблена добраўпарадкаванне сядзiбы, сюды прыязджаў нашчадак вялiкага пiсьменнiка Мiхаiл Дастаеўскi.

Сёння гэтыя памятныя мясцiны захоўваюцца з дапамогай беларускай дзяржавы. Але супрацоўнiцтва з Расiяй можа быць больш плённым. Мiждзяржаўныя пагадненнi ў гэтай сферы з расiйскiм бокам могуць быць падпiсаныя яшчэ ў гэтым годзе, адзначыў Васiль Абламскi, начальнiк упраўлення аховы гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры Беларусі.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны наша краiна страцiла 70 працэнтаў свайго архiтэктурнага матэрыялу. Апошняя вайна пакiнула на нашай зямлi каля 6 тысяч вайсковых пахаванняў.

— У Расii шмат увагi надаецца рэалiзацыi закона аб захаваннi памяцi аб тых вайскоўцах, што загiнулi ў вайне. Прэзiдэнт Пуцiн паставiў задачу: каб усе воiнскiя пахаваннi былi пастаўлены на ўлiк, у тым лiку i за межамi. Пасля развалу Саюза ў нас гэтая праца замарудзiлася. I толькi ў Беларусi — адзiнай з усiх былых рэспублiк! — яна праведзена поўнасцю, кожнае пахаванне на ўлiку, — адзначыў Аляксандр Кiрылiн, начальнiк Ваенна-мемарыяльнага цэнтра Узброеных Сiл Расiйскай Федэрацыi.

Вядомыя на тэрыторыi нашай краiны вайсковыя комплексы, такiя як Хатынь, Курган Славы, Брэсцкая крэпасць, «Лiнiя Сталiна» таксама ўключаны ў спiс аб’ектаў культурнай спадчыны. Яны сёння актыўна задзейнiчаны ў сферы турызму. Па iх расiяне могуць уявiць, якой была тая вайна для беларусаў.


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё пачынаецца з памяцi — i выхаванне канкрэтнага чалавека, i моц дзяржавы. Да такiх высноў прыйшлi удзельнiкi «круглага стала», якi быў прысвечаны ўз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика