21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Патэнцыял, якi чакае сваёй поўнай рэалiзацыi

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Матэрыял падрыхтавалi Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ, Веранiка АРЛОЎСКАЯ.

Для пачатку агучым адну шматабяцальную заяву, вартую ўвагi чытача:

— Мы можам выконваць аб’ёмы работ у два, нават у тры разы большыя, чым сёння. Але ў нас пакуль няма магчымасцяў, каб развiвацца, — падкрэслiвалi падчас нашай калектыўнай гутаркi работнiкi вытворча-тэхнiчнага фiлiяла ААТ «Мiнскрамбуд».




Фiлiял займаецца распрацоўкай праектаў рамонту, рэканструкцыi i мадэрнiзацыi жылля ў беларускай сталiцы, i ў гэтым яго адметнасць. Гiсторыя калектыву пачыналася ў 1989 годзе, калi было створана праектна-каштарыснае бюро, якое вырашала ўнутраныя задачы «Мiнскрамбуда». Калектыў даволi цяжка перажыў спад у эканомiцы, якi меў месца пасля развалу вялiкай краiны, але быў патрэбен, i яму не далi прапасцi. У 1991 годзе змянiўся дырэктар, новае кiраўнiцтва пачало энергiчна адваёўваць «месца пад сонцам». «Хадзiлi па гораду ў пошуках работы. Дзе нi прыткнёмся — сустракаюць з недаверам: ну што вы за арганiзацыя такая?..» — успамiнаюць тыя часы ветэраны.

Пачыналi з малога. I вось калi Першамайскае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае аб’яднанне (ЖРЭА) даверыла праект рамонту дома, якi ў народзе называюць «Пентагонам» — размяшчаецца ён у квартале ад вулiцы Калiнiна да вулiцы Талбухiна, у калектыве ўспрынялi гэта як добры знак. Бо дом быў наколькi запушчаным, настолькi i вартым увагi грамадскасцi: па-першае, помнiк архiтэктуры. Па-другое, тут мiнчане, бадай што, першы раз у такiм масавым парадку зрабiлi хаатычныя перапланiроўкi.

Пасля гэтага сур’ёзнага аб’екта з’явiлася ступень даверу, «пачалi даваць здавальняючыя аб’ёмы». I кожны раз патрэбна было пацвярджаць свой прафесiяналiзм. А таксама выконваць заказы аператыўна i, заўважым, крыху за меншыя грошы, чым канкурэнты. Фактычна можна гаварыць аб другiм нараджэннi калектыву ў тыя гады, яго адраджэннi.

Крыху сталi на ногi — набралi больш людзей. У новых умовах зрабiлi стаўку на маладых, бо да таго часу адбыўся адчувальны адток кадраў. (Праўда, захавалi i трапяткое стаўленне да вопытных работнiкаў.) Набылi сучасную аргтэхнiку, камп’ютары, прафесiйныя праграмы i перасадзiлi праекцiроўшчыкаў з кульманаў за манiторы.

«Пасляперабудовачныя» часы ў мiнулым, але i зараз падыходы засталiся ранейшымi: калi працаваць, то прафесiйна, у добрым тэмпе, i не ствараць заказчыку адчувальных праблем, у тым лiку матэрыяльных.

Растлумачым рознiцу: рэканструкцыя — гэта калi мяняецца прызначэнне будынка. Капiтальны рамонт — рамонт без змены прызначэння. А мадэрнiзацыя — калi вядзецца, напрыклад, уцяпленне альбо iншым чынам мяняюцца цеплатэхнiчныя ўласцiвасцi будынка, праектуецца замена даху, калi прыводзяць у парадак балконы i г.д. Усё, што запатрабуе яго вялiкасць Заказчык. Яго пажаданнi паслухмяна, як пушкiнская залатая рыбка, выконвае калектыў фiлiяла. «Заваяваць заказчыка можна толькi такiм чынам: ён сказаў «трэба!», а мы адказалi «ёсць!». I выканалi. Мы заваявалi заказчыка, яму стала лёгка працаваць, — прызнаюцца нашы суразмоўцы. — Дапамагаем яму пазбавiцца ад галаўнога болю — зняць скаргi. А да скаргаў зараз адносiны вельмi чуйныя. Варта жыхарам напiсаць скаргу ў iнстанцыю — усе становяцца на вушы. Нават калi жыхары не ва ўсiм маюць рацыю. Працякае дах — званок са ЖРЭА дырэктару: дапамажыце, дайце людзей, хай хуценька зробяць праект...».

У фiлiяле такiя звароты ўспрымаюцца з поўным разуменнем. Гэта канструктыўная пазiцыя знайшла свой водгук. Менавiта ў фiлiял «Мiнскрамбуда» сталiчныя ЖРЭА ў першую чаргу перадаюць спiсы аб’ектаў, якiя мяркуецца капiтальна адрамантаваць, i запрашаюць прыняць удзел у тэндары. I часта фiлiял конкурсы выйграе.

Чым яшчэ бярэ заказчыка «за сэрца» калектыў фiлiяла, дык гэта высокай якасцю праектаў. Адладжаная сiстэма менеджменту якасцi на базе мiжнародных стандартаў IСО 9001 iстотна ўдасканалiла вытворчы працэс ва ўсiх звёнах фiлiяла, гэта праўда. Але сiстэма не ўратуе, калi не будзе выканана адна папярэдняя ўмова: перад тым, як сесцi за падрыхтоўку праекта капрамонту цi рэканструкцыi, яго стваральнiкi павiнны ведаць «хваробы» будынка. Iсцiна, здаецца, простая, але занадта часта iгнаруецца ў айчыннай практыцы. Бо мутарная гэта справа — пакватэрны абход i абследаванне, збор зыходных даных. I выканаўцы, якiм заказчык даручае зрабiць такое абследаванне, могуць аднесцiся фармальна.

Дык вось, адметная асаблiвасць фiлiяла ў тым, што ён дабiваецца поўнага перадпраектнага абследавання, стараецца мець разгорнуты спiс дэфектаў. У фiлiяла менш, чым у iншых праекцiроўшчыкаў (а ў конкурсе маюць права прыняць удзел да 20 праектных арганiзацый), актаў на дадатковыя аб’ёмы. Гэта калi пачынаеш рамантаваць будынак, а там нечакана ўсплывае да 30—40 працэнтаў дадатковых работ. Такiх «сюрпрызаў» хапае. Не выпадкова Мiнгарвыканкам 1 чэрвеня гэтага года прыняў дакумент, у якiм асобным пунктам запiсана: умацаваць ролю перадпраектнага абследавання, яно павiнна ахоплiваць 100 працэнтаў кватэр, са складаннем пакватэрнага пералiку дэфектаў.

Дакумент абавязвае iстотна скарацiць тэрмiны капiтальнага рамонту ў сталiцы. У адказ калектыў фiлiяла гатовы выконваць праекты не за 6—7 месяцаў, а за 3. Тут кiруюцца дэвiзам: без самiх эксплуатацыйных службаў у тэрмiн не паспееш i якасны праект не выканаеш. Таму праблемы вырашаюць разам. Тую ж праблему доступу ў кватэры, бо не ўсякi гаспадар ахвотна ўпускае ў кватэру супрацоўнiка праектнай арганiзацыi. Уласна кажучы, любую вытворчую задачу стараюцца вырашаць «плячо ў плячо» з дзелавымi партнёрамi. Таму i вынiкi, як правiла, станоўчыя.

Калi журналiст папрасiў назваць канкрэтныя аб’екты капрамонту, рэканструкцыi цi нават рэстаўрацыi, якiмi праекцiроўшчыкi ганарацца, адрасоў пасыпалася як «из рога изобилия». Вялiкi дом-«карабель», у якi ўбудаваны флагман айчыннага гандлю — «Гандлёвы дом на Нямiзе», дамы на Раманаўскай Слабадзе, на Старажоўскай, кварталы жылых дамоў на Харкаўскай, на Янкi Маўра... Мадэрнiзаваныя сцены шматпавярховых дамоў у раёне Нацыянальнай бiблiятэкi перад самым яе пускам. Побач з унiвермагам «Беларусь» выканалi дом з вентылiруемым фасадам: уцяпленне — мiнеральнай плiтой, а зверху металапрофiль. На вулiцы Кедышкi выканалi праект рэканструкцыi будынка пад фонд сацыяльнай абароны, на Залатой Горцы — пад амбасаду адной з замежных краiн. Прыгожыя атрымалiся будынкi.

Кожны з аб’ектаў меў сваю асаблiвасць. Складана было рыхтаваць праект добраўпарадкавання групы жылых дамоў на Харкаўскай — яны знаходзяцца на схiле, i спатрэбiлася спачатку вырашыць праблему вадастоку. «Нас падпiралi дамы, што стаяць унiзе». Невыпадкова кажуць: большы аб’ём — больш клопату. I тым не менш калектыў просiць заказчыкаў выдзяляць, калi гэта магчыма, у распрацоўку не асобныя дамы, а менавiта групы дамоў, каб выконваць праект рамонту i добраўпарадкавання комплексна. Тады квартал будзе вырашаны ў адзiным стылi.

Менавiта комплексны падыход, лiчаць у фiлiяле, дазваляе сфармiраваць больш выразны твар гарадской забудовы. Капрамонт — не новае будаўнiцтва, палiтра архiтэктурных сродкаў абмежаваная. Таму стараюцца аздобiць дамы каляровай металачарапiцай дахаў, арыгiнальным афармленнем балконаў, сучаснымi казыркамi над пад’ездамi, прыўнесцi пэўны «шарм» у воблiк дваровых тэрыторый. Напрыклад, пры выкананнi праекта добраўпарадкавання дома на Янкi Купалы, 23 прадугледзелi падпорныя сценкi, фантаны, iншыя малыя архiтэктурныя формы, i ўсё гэта будаўнiкi ўвасобiлi ў жыццё. Часта мiнчане атрымлiваюць у падарунак разарый пад вокнамi, нязвыклыя для нашых мясцiн кустарнiкi, туйкi i iншыя заморскiя дрэўцы, якiя перасталi быць экзотыкай.

Смела карыстаюцца спецыялiсты фiлiяла i такiм эфектыўным прыёмам, як афарбоўка дома цалкам цi асобных яго элементаў, што дазваляе пазбегнуць нуднай аднастайнасцi. Чатыры вышынныя дамы-«слупкi» ў 22 паверхi кожны стаяць побач у Вяснянцы. Фiлiял выконвае праект iх уцяплення. Зараз яны ўсе як адзiн шэранькiя. Вырашана пафарбаваць карпусы будынкаў у светлыя тоны, а балконы будуць больш яркiх колераў. Дамы стаяць на высокiм месцы, i добра бачныя з усiх бакоў. «Сцяг мiкрараёна» атрымаецца прывабным.

— Спрабуем з банальнай шэрасцi, за невялiкiя бюджэтныя сродкi дзе фарбай, дзе плiткай каля пад’езда, дзе каляровым металапрофiлем цi малымi формамi аздобiць дамы i двары, — расказваюць намеснiк начальнiка архiтэктурна-будаўнiчага аддзела Галiна Вашкевiч i галоўны iнжынер праектаў (ГIП) Iрына Лазарава. — Канешне, патрэбна пачуццё меры, каб не апусцiцца да безгустоўнасцi i не расфарбаваць дом як новагоднюю ёлачку. Афарбоўка дамоў, узведзеных некалi ў класiчнай традыцыi, вытрымлiваецца ў пастэльных тонах.

Аб’ёмы работ, выконваемых фiлiялам, растуць iмклiва. Летась было зроблена праектна-каштарысных работ больш, чым на 2 мiльярды рублёў, запраектавана 128 тысяч кв. м жылой плошчы. Сёлета калектыў выходзiць ужо на лiчбы ў 2 мiльярды 450 мiльёнаў рублёў i 180 тысяч кв. м жылля. Ён, калектыў, яўна вырас з кароткiх штонiкаў фiлiяла, i ўпаўне заканамерна, што ў пачатку лiпеня Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт даручыў «Мiнскрамбуду» падрыхтаваць i вынесцi на разгляд Мiнгарвыканкама праект рашэння аб стварэннi на базе фiлiяла самастойнага праектнага iнстытута. У фiлiяла для гэтага ёсць фактычна ўсё неабходнае — людскiя рэсурсы, галiновыя аддзелы, генеральная лiцэнзiя на ўсе выконваемыя работы. Ёсць нават унiкальная лабараторыя па цеплавiзарных здымках (у сталiцы iх толькi дзве), якая дазваляе вызначыць дэфекты ў цеплавой «абароне» дома. У свой час быў створаны i аддзел перспектыўнага праектавання, работнiкаў якога сёння можна пераарыентаваць пад новыя аб’ёмы. Горад мог бы прыцягнуць яго спецыялiстаў i да распрацоўкi адзiнай стратэгii i тактыкi капрамонту жылля ў сталiцы на блiжэйшыя 10—15 гадоў.

Адным словам, калi такое дальнабачнае рашэнне будзе прынята, то прыгожых дамоў у сталiцы стане значна больш. Разлiкi паказваюць, што да 2010 года калектыў мог бы ўзяць на сябе праектаванне 450 тысяч кв. м жылой плошчы ў год, а гэта больш за палову ўсёй праграмы па гораду Мiнску.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для пачатку агучым адну шматабяцальную заяву, вартую ўвагi чытача: — Мы можам выконваць аб’ёмы работ у два, нават у тры разы большыя, чым сёння. Але
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика