21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПАМЯТАЦЬ пра абавязковае размеркаванне

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА.

Пры паступленнi на бюджэтнае аддзяленне вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай або прафесiйнай навучальнай установы абiтурыенты абавязаны памятаць аб тым, што пасля заканчэння яны будуць абавязкова размеркаваны, прычым у тыя раёны краiны, дзе ў iх найбольш маюць патрэбу. Аб гэтым паведамiла галоўны iнспектар упраўлення вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Беларусi Марыя Карпенка.

Яна адзначыла, што згодна з палажэннем аб размеркаваннi, якое было зацверджана ў Беларусi ў 2002 годзе, а таксама прынятай у 2006 годзе пастановай Саўмiна № 1255 «Аб вяртаннi сродкаў у рэспублiканскi i (або) мясцовыя бюджэты, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыялiста згодна з заканадаўствам Беларусi», маладыя спецыялiсты пасля атрымання прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (калi яны не вучылiся платна) павiнны адпрацаваць па размеркаванню адзiн год, пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi — два гады.

Усе нюансы ўступнай кампанii, пытаннi навучання, размеркавання, атрымання дадатковых паслуг абiтурыенты i iх бацькi маглi высветлiць падчас правядзення ў навучальных установах Дзён адчыненых дзвярэй. Акрамя таго, аб гэтым пастаянна паведамляюць Iнтэрнэт-сайты ВНУ, ССНУ i ПТВ, а таксама СМI. «Апошнiм часам да нас на «гарачую» лiнiю не паступала пытанняў ад выпускнiкоў аб тым, што ўключае ў сябе права выпускнiка бюджэтнага аддзялення на першае працоўнае месца», — адзначыла Марыя Карпенка. Бюджэтныя сродкi, якiя дзяржава затрачвае на падрыхтоўку маладых спецыялiстаў — выпускнiкоў ВНУ i ССНУ — павiнны быць вернуты дзяржаве. Гэтая норма замацавана i ў праекце Закона «Аб вышэйшай адукацыi», якi распрацоўваецца.

Як расказала Марыя Карпенка, у 2006 годзе больш як 98 працэнтаў выпускнiкоў бюджэтных аддзяленняў ВНУ Беларусi былi забяспечаны першым працоўным месцам. У сiстэме адукацыi, напрыклад, толькi два выпускнiкi не паехалi да месца размеркавання, але пры гэтым аплацiлi сваё навучанне ў навучальнай установе. Маладыя спецыялiсты, якiя не прыбудуць да месцаў размеркавання без уважлiвых прычын, будуць прыцягнуты да адказнасцi ў судовым парадку.

Штогод па розных прычынах атрымлiваюць свабодны дыплом толькi каля 10 працэнтаў выпускнiкоў. Да iх адносяцца жонкi ваеннаслужачых, цяжарныя жанчыны, маладыя людзi, заклiканыя служыць ва Узброеныя Сiлы Беларусi, iнвалiды I, II груп або дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў. Iльготы таксама маюць муж або жонка, якiя скончылi ўстановы адукацыi адначасова з жонкай або мужам, пры немагчымасцi прадастаўлення работы ў адным населеным пункце.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры паступленнi на бюджэтнае аддзяленне вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай або прафесiйнай навучальнай установы абiтурыенты абавязаны памятаць аб тым, што
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика