21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тонкiя швы

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэдкую аперацыю па прыжыўленнi кiсцi рукi правёў бабруйскi хiрург Сяргей Жук са сваiмi памочнiкамi 

Слесар-наладчык СВК “Рассвет” Аляксандр Манько, якi ездзiў на працу з Бабруйска, узяўся вырабiць на дрэваапрацоўчым станку цёрку для правядзення тынковачных работ. Станок быў непрамысловай вытворчасцi i не меў спецыяльных ахоўных прылад. Толькi Аляксандр узяў драўляную нарыхтоўку i прыставiў да рэжучых нажоў, як яна вырвалася з рук... 

Пацярпелага хутка, наколькi гэта можна было, калегi даставiлi ў цэнтральную гарадскую бальнiцу Бабруйска. Кiсць захапiлi з сабой. Хiрург першай катэгорыi Сяргей Жук, якi ў гэты час знаходзiўся на дзяжурстве, хуценька агледзеў рану. Сiтуацыя, здавалася, ясная: зажыўленне канечнасцi — i ўсё тут... “А калi мы, — вырашыў урач, — паспрабуем прышыць гэту частку цела, шкада ж пакiнуць чалавека iнвалiдам у саракагадовым узросце”. 

Даў каманду рыхтаваць пацярпелага да аперацыi. I сам пачаў рыхтавацца: настройваўся псiхалагiчна, прыкiдваў, што i як будзе рабiць, у памочнiках – траўматолаг Дзмiтрый Кузняцоў. Ды i цягнуць доўга нельга. Таму спяшалiся ўсе – урачы, медсёстры. 

Самае цяжкае было прышыць сасуды – артэрыю, вены. Вельмi далiкатная справа, якая патрабавала навыкаў, умення. Надзвычай акуратна накладваў швы Сяргей Жук. Кароткiя, бы вывераныя каманды – толькi падавай iнструмент! Памыляцца нельга, усё трэба рабiць дакладна. 

Праз гадзiну сорак хвiлiн аперацыя была скончана. Пацярпелага адвезлi ў траўматалагiчнае аддзяленне. Стан яго здароўя не выклiкаў асаблiвай трывогi. Тым не менш патрабавалася павышаная ўвага – пасляаперацыйны догляд! 

— Гэтай аперацыяй, — сказаў Сяргей Жук, — мы захавалi чалавеку кiсць, а цяпер трэба будзе аднавiць яе жыцця­здольнасць, прымусiць запрацаваць нервы, сухажылле рукi. Так што наперадзе яшчэ нямала працы, але галоўнае зроблена! 

— У нас, — адзначыў загадчык хiрургiчнага аддзялення Валерый Бусел, — пакуль няма спецыяльнага абсталявання для правядзення такога роду аперацый. Тым не менш яна прайшла паспяхова. I трэба аддаць належнае Сяргею Жуку i яго памочнiкам – яны праявiлi высокi прафесiяналiзм, майстэрства! 

Каментарый галоўнага ўрача Цэнтральнай гарадской бальнiцы Бабруйска Уладзiмiра Гацко: 

— Падобныя аперацыi па пры­жыўленнi канечнасцей праводзяцца ў Мiнскiм цэнтры пластычнай i рэканструкцыйнай хiрургii пад кiраўнiцтвам доктара медыцынскiх навук Уладзiмiра Падгайскага. Менавiта ў яго навучаўся Сяргей Жук, якi прайшоў курс тэарэтычнай падрыхтоўкi. I вось ён прымянiў свае веды на практыцы, упершыню ў нашым горадзе i ў Магiлёўскай вобласцi правёў такую складаную аперацыю. 

На здымку: Сяргей Жук са сваiм пацыентам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдкую аперацыю па прыжыўленнi кiсцi рукi правёў бабруйскi хiрург Сяргей Жук са сваiмi памочнiкамi. ён прышыў руку слесару-наладчыку, адрэзанаю дрэваа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика