УВОДЗIЦЦА АБМЕЖАВАННЕ НА ПРОДАЖ АЛКАГОЛЬНЫХ НАПОЯЎ
Вольга ДАВЫДАВА, БЕЛТА.
У Вiцебскай вобласцi з 1 жнiўня ўводзiцца абмежаванне на продаж алкагольных напояў. Аб гэтым паведамiлi ва УУС Вiцебскага аблвыканкама.
Рэалiзацыя спiртнога, акрамя слабаалкагольных напояў, ва ўсiх магазiнах будзе дазволена толькi да 23.00. Пры гэтым у гандлёвых аб’ектах плошчай менш за 25 кв. м забарона на продаж распаўсюджваецца i на слабаалкагольныя напоi (пiва i г.д.). У аб’ектах грамадскага харчавання абмежаванне на рэалiзацыю алкаголю ўводзiцца на гадзiну пазней. Выключэнне складуць установы першай i вышэйшай нацэначнай катэгорый. Паводле слоў супрацоўнiкаў, гэтая мера накiравана на папярэджанне распаўсюджання п’янства ў рэгiёне, асаблiва ў яго сельскiх раёнах i знiжэнне ўзроўню злачыннасцi. Эфектыўнасць такой меры пацвярджае вопыт многiх еўрапейскiх краiн. Таму ў карысцi гэтага новаўвядзення i ў Вiцебскай вобласцi супрацоўнiкi УУС не сумняваюцца, бо толькi за першае паўгоддзе ад атручэння алкаголем у рэгiёне загiнулi 226 грамадзян — гэта самы высокi паказчык у Беларусi. Больш як 80 працэнтаў злачынстваў у вобласцi ўчынена ў стане алкагольнага ап’янення.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай вобласцi з 1 жнiўня ўводзiцца абмежаванне на продаж алкагольных напояў. Аб гэтым паведамiлi ва УУС Вiцебскага аблвыканкама. |
|