21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВЯЛIКIЯ ЗАДАЧЫ ДЛЯ МАЛЫХ ГАРАДОЎ

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК.

На Гродзеншчыне распрацаваны праграмы развiцця 30 малых гарадоў i пасёлкаў, дзе вызначаны перспектывы гэтых населеных пунктаў i размешчаных там арганiзацый, прадугледжаны меры па стварэнню новых вытворчасцяў i рабочых месцаў. Наколькi ж падрыхтаваны адпаведныя праекты i як яны паўплываюць на жыццё тэрыторый? Гэтыя пытаннi былi абмеркаваны на абласной нарадзе ў Шчучыне.

У 2010 годзе агульны аб’ём прамысловай прадукцыi i спажывецкiх тавараў у малых гарадах Гродзенскай вобласцi ў параўнаннi з 2005 годам запланавана павялiчыць у паўтара раза, iнвестыцый у асноўны капiтал — у 1,8, тавараабароту i платных паслуг — у 1,6 раза. З боку дзяржавы гэтыя планы падмацоўваюцца шэрагам нарматыўных дакументаў па развiццю малых гарадоў i пасёлкаў, згодна з якiмi размешчаныя на гэтых тэрыторыях арганiзацыi могуць прымяняць асобыя рэжымы падаткаабкладання.

У прыватнасцi, з 1 чэрвеня сёлетняга года праблемным суб’ектам гаспадарання, якiя зарэгiстраваны i дзейнiчаюць у малых i сярэднiх гарадскiх пасяленнях, прадастаўляецца дзяржаўная падтрымка па падатку на прыбытак у памеры 50 працэнтаў ад устаноўленай заканадаўствам стаўкi. Яны вызваляюцца ад падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог i збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi. Мясцовым Саветам дэпутатаў прадастаўлена права ўстанаўлiваць у 2007—2010 гадах iльготы па падатках на нерухомасць, зямельнаму i экалагiчнаму для арганiзацый, якiя рэалiзуюць у малых i сярэднiх гарадскiх пасяленнях iнвестпраекты па мадэрнiзацыi вытворчасцi з мэтай стварэння новых рабочых месцаў. Акрамя таго, пастановай урада зацверджаны пералiк населеных пунктаў (па Гродзенскай вобласцi — 22), дзе прымяняюцца панiжаныя стаўкi падатку пры спрошчанай сiстэме падаткаабкладання.

Такiм чынам, прававая база па стымуляванню развiцця малых гарадоў i пасёлкаў практычна створана i важна ўмела прымянiць яе на практыцы. У гэтых мэтах разам з рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання адпрацаваны пытаннi тэхпераўзбраення прадпрыемстваў, асваення канкурэнтаздольных вiдаў новай прадукцыi, энергазберажэння. Сёлета, да прыкладу, у вобласцi рэалiзуюцца iнвестыцыйныя праекты па тэхнiчнаму пераўзбраенню Ваўкавыскага мясакамбiната, па мадэрнiзацыi цэха цвёрдых сыроў на сыраробным заводзе ў Ашмянах, па арганiзацыi вытворчасцi сухiх будаўнiчых сумесяў у ААТ «Смаргоньсiлiкатабетон» i сыроватачна-бялковага канцэнтрату на Шчучынскiм масласырзаводзе, па рэканструкцыi вытворчых плошчаў для павялiчэння выпуску прадукцыi ў ААТ «Шчучынскi завод «Аўтапровад».

Увогуле ў малых i сярэднiх гарадах Гродзеншчыны за бягучую пяцiгодку плануецца ўкаранiць у жыццё 387 iнвестыцыйных праектаў, з якiх 35 увайшлi ў Дзяржаўную праграму як важнейшыя. I ўжо можна падвесцi некаторыя вынiкi. Сёлета на першае паўгоддзе ў малых гарадскiх пасяленнях створана 2818 новых рабочых месцаў, 45 малых прадпрыемстваў. А да канца пяцiгодкi, згодна з прагнозам, у малых гарадах будзе дадаткова зарэгiстравана 270 МП. Пры гэтым асноўнымi накiрункамi развiцця прадпрымальнiцтва ў вобласцi лiчаць аграэкатурызм, прыдарожны сэрвiс, iмпартазамяшчэнне.

Аднак пры распрацоўцы некаторых праграм мясцовыя ўлады так i не здолелi прапанаваць глыбока падрыхтаваныя iнвестпраекты. На думку намеснiка старшынi Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Русанава, iнвестыцыйныя раздзелы праграм Жалудка, Радунi, Скiдаля, Юрацiшак, Любчы, Росi, Поразава, Астрыны, Казлоўшчыны, Карэлiчаў перапрацоўвалiся неаднаразова, але ў вынiку няма нiводнага цiкавага праекта, якi садзейнiчаў бы развiццю населенага пункта.

— Напрыклад, як зменiцца жыццё ў Юрацiшках, калi агароднiнасушыльны завод купiць машыны для мыйкi агароднiны, а менавiта гэты праект прадстаўлены ў праграме? Аналагiчная сiтуацыя ва ўсiх вышэйпамянёных праграмах, — зазначыў Аляксандр Русанаў.

— Трэба азнаёмiцца з нарматыўнымi дакументамi па стымуляванню прадпрымальнiцкай дзейнасцi, прыцягненню ў эканомiку малых гарадоў iнвестыцый, стварэнню новых рабочых месцаў i актыўна дзейнiчаць у гэтым накiрунку.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiр Саўчанка даў зразумець, што не дапусцiць фармалiзму ў падрыхтоўцы праграм сацыяльна-эканамiчнага развiцця малых гарадоў i пасёлкаў, канкрэтных iнвестыцыйных праектаў, а кантроль за iх выкананнем будзе вельмi строгi. Асабiстую адказнасць будуць несцi кiраўнiкi не толькi тых цi iншых прадпрыемстваў, але i раённых органаў улады, абласных структур.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Гродзеншчыне распрацаваны праграмы развiцця 30 малых гарадоў i пасёлкаў, дзе вызначаны перспектывы гэтых населеных пунктаў i размешчаных там арганi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика