21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

СПРАСЦIЦЬ ПРАЦЭДУРУ ПЕРАДАЧЫ

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА.

Працягваем абмяркоўваць праблемныя моманты рэалiзацыi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2007 года № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва», а дакладней пытаннi, якiя ўзнiкаюць у працэсе перадачы на баланс водаканалiзацыйных сiстэм, вулiц сельскiх населеных пунктаў, вулiчнага асвятлення.

Iрына НОВIКАВА, старшыня Шумiлiнскага раённага Савета дэпутатаў:

— Iнвентарызацыю дарожнай сеткi i сiстэм водазабеспячэння мы правялi. Што датычыцца сiстэм водазабеспячэння i водаадвядзення, работу па iх перадачы на баланс ЖКГ мы пачалi яшчэ тры гады таму, задоўга да выхаду Указа № 21. Асаблiвасць нашага раёна ў тым, што ў сельскай мясцовасцi тут многа шматпавярховых дамоў. Таму мы проста вымушаны былi стварыць адно з самых буйных падраздзяленняў ЖКГ, каб забяспечыць людзей цяплом, вадой, ліквідаваць працяканне дахаў i г.д. (На тэрыторыi кожнага з 8 нашых сельсаветаў сёння ёсць свой участак ЖКГ.) Апошнiя тры гады мы паступова перадавалi сiстэмы водазабеспячэння i водаадвядзення на баланс ЖКГ. Часта рабiлi гэта проста па факту, нават не адрамантаваўшы аб’ект. (Пытанне з забеспячэннем вадой вырашаць трэба, а iншых варыянтаў у нас, мясцовых уладаў, не было. Людзям не растлумачыш, што ў водаправода няма ўласнiка, альбо ўласнiк — стратнае сельгаспрадпрыемства, якое не мае сродкаў на рамонт сiстэмы.) Пасля выхаду Указа №21 мы яшчэ раз правялi iнвентарызацыю ўсiх сiстэм водазабеспячэння i водаадвядзення. Атрымалася, што, нягледзячы на перададзенае раней, ЖКГ неабходна прыняць яшчэ шмат аб’ектаў. Гэтыя сiстэмы фiзiчна i маральна зношаны, iх стан у большасцi выпадкаў нездавальняючы. Сёння пры iснуючым аб’ёме фiнансавання раённая служба ЖКГ ледзь спраўляецца з утрыманнем таго, што ўжо мае на балансе. Справа — за фiнансамi. Сiтуацыя зразумелая — iншага ўласнiка, акрамя ЖКГ, у водаканалiзацыйных сiстэм быць не можа, але трэба разглядаць пытанне дадатковага фiнансавання ў залежнасцi ад аб’ёмаў сiстэм (колькасцi артсвiдравiн, працягласцi водаправодных сiстэм, колькасцi водаразборных калонак i г.д.) i iх тэхнiчнага стану. А не проста закладаць на кожную адмiнiстрацыйную адзiнку пэўную суму.

Па дарогах. Асноўныя дарогi рэспублiканскага i мясцовага значэння, а таксама транзiтныя ўчасткi праз населеныя пункты былi перададзены на баланс дарожнiкаў. Але засталася яшчэ вялiкая колькасць вулiц сельскiх населеных пунктаў, унутрыгаспадарчых дарог, пад’ездаў да могiлак, якiя знаходзiлiся на балансе сельгаспрадпрыемстваў, сельсаветаў альбо ўвогуле нi ў кога на балансе не лiчацца i якiя практычна нiкiм не абслугоўвалiся. Iнвентарызацыя выявiла 197 км такiх дарог. Мы гатовы iх перадаць, але ў нас не гатовы прыняць. Спрэчка вядзецца памiж дарожнымi i камунальнымi службамi. Асабiста я ўпэўнена: боты павiнен шыць шавец. Калi цэнтральныя транзiтныя вулiцы — за дарожнiкамi, то i ўсе астатнiя таксама павiнны быць у iх на балансе. ЖКГ дастаткова будзе «пераварыць» сiстэмы каналiзацыi i водазабеспячэння. Гэта таксама агромнiсты аб’ём работ. А iнакш атрымаецца такая сiтуацыя: дарожнiкi прагрэйдзiравалi свае цэнтральныя вулiцы ў населеных пунктах, за iмi з таго ж райцэнтра павiнна iсцi спецтэхнiка ЖКГ — зноў грэйдзiраваць вулiцы тых жа населеных пунктаў, але не транзiтныя. Гэта дзяржаўны падыход?

Анатоль МАХАНЬКО, старшыня Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў:

— У многiх раёнах вулiчнае асвятленне знаходзiцца на балансе сельскiх выканкамаў. Гэта няправiльна. Усе электралiнii — на балансе РЭСаў. У нашым раёне менавiта так. Задача мясцовых выканкамаў — назiраць за правiльным выкарыстаннем электраэнергii. Мы толькi плацiм за спажытую энергiю. Раней разлiкамi за электраэнергiю займалiся камунальныя службы, потым перадалi аплату выканкамам. Здымаюць паказаннi лiчыльнiкаў «Энергазбыт» i РЭС у прысутнасцi прадстаўнiка сельвыканкама. Гэта зроблена для таго, каб забяспечыць дакладны штомесячны ўлiк расходаў.

З водаканалiзацыйнымi сiстэмамi ўсё проста: iнвентарызацыю мы ў раёне правялi, зараз аб’екты ў працэсе перадачы. З дарогамi больш цяжкасцяў. Дарожнiкi спасылаюцца на дарожнае заканадаўства, дзе прапiсана, што ў iх на балансе павiнны быць толькi транзiтныя дарогi. А вулiцы? Яны ж нiдзе на балансе не знаходзяцца, «павiслi ў паветры». I так не толькi ў нас, а па ўсёй краiне. Камунальнiкi iх прыняць не могуць: у iх няма адпаведнай службы. Калi на ўзроўнi рэспублiкi закладаць у бюджэт расходны артыкул на ўтрыманне дарог вулiц населеных пунктаў, няма рознiцы, камунальнай гаспадарцы iх адрасаваць цi дарожным службам. Аднак куды больш лагiчна будзе аддаць вулiцы спецыялiстам, дарожнiкам.

Сяргей БЯЗНОСIК, старшыня Дзеравянчыцкага сельскага Савета дэпутатаў Слонiмскага раёна:

— Натуральна, лепш было б усе дарогi вулiц населеных пунктаў у сельскай мясцовасцi перадаць камунальнiкам, але яны супрацiўляюцца, спасылаючыся на адсутнасць у iх адпаведнай тэхнiкi. У нашым раёне транзiты абслугоўвае ДРБУ-191. А ёсць яшчэ дарогi ў дробных населеных пунктах, якiя на балансе гаспадарак не лiчацца. Сельскi выканкам абслугоўваць iх не можа (няма спецтэхнiкi i сродкаў). Зараз прапануецца перадаць усе вулiцы ДРБУ-191, аднак я баюся, што карысцi з гэтага будзе мала. Яны не робяць рамонт нават па сваiх асноўных дарогах, якiя ў iх на балансе, яны проста не «пацягнуць» дадатковую нагрузку. Iншая справа, калi на ўзроўнi вобласцi будзе прынята рашэнне аб пашырэннi штатаў, парка спецтэхнiкi ДРБУ. На маю думку, рэальнае прамежкавае выйсце — падзялiць вулiцы сельскiх населеных пунктаў i частку перадаць на баланс ЖКГ, а частку — ДРБУ.

Што датычыцца водаканалiзацыйных сiстэм, работа па iх перадачы завершана ў цэнтральных вёсках раёна, дзе ў ЖКГ ёсць свае кацельнi. Там камунальнiкi прынялi ўсе водаканалiзацыйныя сеткi на баланс. Аднак значная частка яшчэ засталася неперададзенай. Калi на водаправод адсутнiчае дакументацыя i ў СВК няма сродкаў для яе афармлення, сельгаспрадпрыемства самастойна яго абслугоўвае.

Вулiчнае асвятленне адноўлена па ўсiх населеных пунктах раёна. Аплата праводзiцца своечасова. Аднак ёсць пытанне па замене лямпачак. РЭС прапануе нам набываць лямпачкi самастойна i плацiць за выклiк спецыялiста. Але гэта няправiльна — сеткi ж на балансе РЭСа. Лiчу слушнай iдэю ўключыць у тарыф на электраэнергiю пэўную суму, якая прадугледжана нарматывамi на абслугоўванне электрасетак. Сюды ж закласцi i кошт лямпачкi.

Ала НАВУМЕНКА, старшыня Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў:

— Згодна з пунктам 8.2 пункта 8 Указа № 21 у нас была праведзена iнвентарызацыя сiстэм водазабеспячэння i водаадвядзення, размешчаных у сельскiх населеных пунктах раёна. Сiстэма водазабеспячэння часткова знаходзiцца на балансе жыллёвых службаў, часткова — на балансе сельгаспрадпрыемстваў. Нараўлянскi раённы выканаўчы камiтэт прапанаваў Гомельскаму аблвыканкаму перадаць безгаспадарныя вулiцы i дарогi населеных пунктаў раёна працягласцю 41,95 км на баланс «Гомельаблдарбуда». Сёння гэтае пытанне вырашаецца на ўзроўнi вобласцi. Яшчэ хацелася б скарацiць колькасць дакументаў, патрэбных для перадачы дарог, спрасцiць саму працэдуру iх перадачы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваем абмяркоўваць праблемныя моманты рэалiзацыi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2007 года № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика