КОНТРРАЗВЕДЧЫКI АДШУКАЛI ПОЛЕ КАНОПЛЯЎ
Сяргей КУРКАЧ.
Аператыўная iнфармацыя, якая трапiла ў рукi ваенным контрразведчыкам, сведчыла аб тым, што побач з адной з вёсак Барысаўскага раёна Мiнскай вобласцi на вялiкай плошчы свабодна растуць нарказмяшчальныя раслiны. Праверыць гэты факт ваенныя вырашылi з супрацоўнiкамi мiлiцыi.
Паводле даных прэс-групы ўпраўлення ваеннай контрразведкi КДБ, на месцы аператыўнiкi адшукалi поле з крапiвою, у зараснiках якой былi зроблены праходы, а ў глыбiнi поля раслi каноплi. Контрразведчыкi ўручную сабралi i знiшчылi ў агнi 700 кiлаграмаў дзiкарослых канопляў. Аднак пасля больш дасканалага абследавання мясцовасцi было выяўлена, што каноплi растуць на плошчы каля 2,5 га. Проста ўзараць гэты ўчастак з вельмi складаным рэльефам мясцовасцi было немагчыма. Тады поле канопляў было апрацавана i знiшчана ядахiмiкатамi. Мясцовыя жыхары расказвалi, што да гэтага часу канаплянае поле наведвалi наркаманы не толькi Барысаўскага раёна, але i ўвогуле Мiнскай вобласцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аператыўная iнфармацыя, якая трапiла ў рукi ваенным контрразведчыкам, сведчыла аб тым, што побач з адной з вёсак Барысаўскага раёна Мiнскай вобласцi н |
|