БЫЛЫ СТАРШЫНЯ СВК «ЗАБАЛОЦКI» ЛЮБАНСКАГА РАЁНА АСУДЖАНЫ ДА ДВУХ ГАДОЎ ЗА СКАЖЭННЕ ДЗЯРЖСПРАВАЗДАЧНАС
Кар. БЕЛТА.
У Мiнскай вобласцi былы старшыня СВК «Забалоцкi» Любанскага раёна Г.I. Папко за скажэнне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волi. Аб гэтым паведамiла старшы памочнiк пракурора Мiнскай вобласцi Таццяна Калiнiна.
Суразмоўца расказала, што пракуратурай Любанскага раёна была расследавана крымiнальная справа ў адносiнах да былога старшынi СВК «Забалоцкi». Працуючы на пасадзе старшынi кааператыва, ён сказiў даныя дзяржаўнай статсправаздачнасцi. У прыватнасцi, каб пазбегнуць адказнасцi за знiжэнне паказчыкаў па жывёлагадоўлi ў перыяд з мая 2005 года па кастрычнiк 2006 года, Г.I. Папко даваў указаннi падначаленаму работнiку (галоўнаму бухгалтару) аб зламысным завышэннi даных аб валавым надоi малака. У вынiку злачынных дзеянняў у дзяржстатсправаздачнасцi завышаны валавы надой малака на 374,9 тыс. кг. Акрамя таго, следствам устаноўлена, што былы старшыня СВК з лiпеня па лiстапад 2006 года сiстэматычна выкрадаў незаконна налiчаныя работнiкам у сувязi з прыпiскамi надояў малака грашовыя сродкi на агульную суму Br764 тыс., якiя знаходзiлiся ў касе СВК. Таццяна Калiнiна паведамiла, што Г.I. Папко было прад’яўлена абвiнавачанне па арт. 427 ч. 2 i арт. 210 ч. 1 Крымiнальнага кодэкса Беларусi. Прыгаворам суда Любанскага раёна ад 11 лiпеня гэтага года ён прызнаны вiнаватым па ўсiх эпiзодах прад’яўленага абвiнавачання i асуджаны да 2 гадоў абмежавання волi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЫЛЫ СТАРШЫНЯ СВК «ЗАБАЛОЦКI» ЛЮБАНСКАГА РАЁНА АСУДЖАНЫ ДА ДВУХ ГАДОЎ ЗА СКАЖЭННЕ ДЗЯРЖСПРАВАЗДАЧНАС У Мiнскай вобласцi былы старшыня СВК «Забалоцкi» Любанскага раёна Г.I. Папко за скажэнне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi асуджаны да дву
|
|