«ВЕЛЬМI ХАЦЕЛАСЯ ГРОШАЙ...»
Валерый КАЗУБАЎ, народны засядацель суда Савецкага раёна, г. Гомель.
...На працягу таго месяца ў мiлiцыю паступiла каля дзесятка заяў ад уладальнiкаў «Жыгулёў», якiя нанач ля пад’ездаў пакiдалi свае машыны — нехта ўзламваў у iх замкi, краў аўтамагнiтолы. Аператыўнiкi выязджалi на чарговы выклiк, добрасумленна збiралi ўлiкi, здымалi адпячаткi пальцаў. Але з такiмi — у мiлiцэйскай базе даных злачынца не значыўся.
Як i трэба было чакаць, да пары... Напрыканцы мiнулага года ў адным з мiкрараёнаў горада быў за бойку затрыманы 20-гадовы слесар Яўген К. У яго, як i належыць у такiх выпадках, знялi адпячаткi пальцаў. Сумненняў не заставалася: затрыманы не проста хулiган, а яшчэ i злодзей. Якi, дарэчы, лiчы, тут жа папрасiў ручку i лiст паперы, напiсаў першае пасля школы сачыненне. Тэма яго была «Чыстасардэчнае прызнанне», назва — «Яўка з павiннай». Паводле яе — хлопцу не хапала грошай. I таму ён знайшоў «бiзнэс»: па начах — краў аўтамагнiтолы, днём — збываў iх на рынку... Суд улiчыў чыстасардэчнае прызнанне хлопца, якi ўпершыню трапiў на лаву падсудных, i прызначыў, мо, не самае суровае пакаранне — тры гады пазбаўлення волi з утрыманнем у папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму. Апроч таго злачынцу прыйдзецца кампенсаваць страты пацярпелым аўтаўладальнiкам... Сумны фiнал, але заканамерны: тады хацелася хлопцу грошай, цяпер, i напэўна куды болей — свабоды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...На працягу таго месяца ў мiлiцыю паступiла каля дзесятка заяў ад уладальнiкаў «Жыгулёў», якiя нанач ля пад’ездаў пакiдалi свае машыны — нехта ўзлам |
|