ЯМУ ЗАКОН — НЕ ЗАКОН?
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Падобна на тое, што гэта сапраўды так. За парушэнне яго 26-гадовы гамяльчанiн сеў на лаву падсудных i атрымаў пакаранне ў выглядзе шасцi месяцаў арышту.
Яго вiна заключаецца ў тым, што гэты малады чалавек, як паведамляе прэс-служба ўпраўлення Камiтэта дзяржаўнай бяспекi па Гомельскай вобласцi, арганiзаваў дзейнасць у абласным цэнтры аддзялення грамадскага аб’яднання «РНА» (Рускага нацыянальнага адзiнства), якая не прайшла дзяржаўную рэгiстрацыю ва ўстаноўленым законам парадку. Год таму ён i яшчэ адзiн чалавек былi папярэджаныя пракуратурай аб тым, якiя вынiкi могуць быць, калi яны не спыняць вырабляць наглядную агiтацыйную лiтаратуру, распаўсюджваць друкаваную прадукцыю, што завозiлася з Расii i прапагандавала iдэi РНА, праводзiць сходы, наносiць на сцены будынкаў эмблемы гэтага аб’яднання. Але малады чалавек да гэтых папярэджанняў не прыслухаўся i на аснове закона панёс пакаранне. У адносiнах да яго сябра выдзелена асобная судовая вытворчасць, бо той некуды з’ехаў з Гомеля i зараз знаходзiцца ў вышуку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падобна на тое, што гэта сапраўды так. За парушэнне яго 26-гадовы гамяльчанiн сеў на лаву падсудных i атрымаў пакаранне ў выглядзе шасцi месяцаў арышт
|
|