АХВЯРЫ ЦIХАГА ПАЛЯВАННЯ
Яна СВЕТАВА.
На Брэстчыне за апошнi тыдзень зноў пацярпелi людзi ад атручэння грыбамi. Кобрынская пенсiянерка разам з iншымi грыбамi памылкова ўзяла бледную паганку. Да медыкаў жанчына звярнулася толькi праз тры днi, калi штосьцi паправiць было позна. Жанчыну выратаваць не ўдалося.
Яшчэ тры чалавекi атруцiлiся грыбамi ў Ляхавiцкiм раёне. Але яны своечасова выклiкалi «хуткую дапамогу» i былi шпiталiзаваныя. Зараз людзям нiчога не пагражае. А медыцынскiя работнiкi нагадваюць зноў i зноў, што збiраць трэба толькi добра вядомыя грыбы i вельмi добра iх апрацоўваць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Брэстчыне за апошнi тыдзень зноў пацярпелi людзi ад атручэння грыбамi. Кобрынская пенсiянерка разам з iншымi грыбамi памылкова ўзяла бледную паганк
|
|