КАНВЕРТ З БЕЛЫМ ПАРАШКОМ
Алена КАЗЛОВА.
27 лiпеня ўвечары 38-гадовая жыхарка вёскi Вейна Магiлёўскага раёна, iнжынер будаўнiчай арганiзацыi, знайшла пад дыванком пры ўваходзе ў кватэру канверт з белым парашком, якi па выгляду нагадваў пральны. Натуральна, жанчына спужалася: адразу ўзгадалiся амерыканскiя канверты са спорамi сiбiрскай язвы.
Парашок белага колеру, якога ў канверце было каля двух грамаў, даследавала санэпiдэмслужба — небяспечных мiкраарганiзмаў там не выяўлена. Вядзецца таксама хiмiчная праверка рэчыва. Вывучаюцца абставiны здарэння.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 лiпеня ўвечары 38-гадовая жыхарка вёскi Вейна Магiлёўскага раёна, iнжынер будаўнiчай арганiзацыi, знайшла пад дыванком пры ўваходзе ў кватэру канве
|
|