ЕХАЎ «МАН» З СЮРПРЫЗАМ
      
					Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Як у прамым, так i пераносным сэнсе гэтага слова. Бо iнакш i не скажаш, таму што вадзiцель гэтага грузавога аўтамабiля, якi прыбыў з Малдовы на пагранiчны пункт мытнага афармлення «Новая Гута», што ў Гомельскiм раёне, бадзёра заявiў: нiякiх «сюрпрызаў»-нечаканасцяў у кузаве машыны няма. Таму абкладання тавараў мытнымi плацяжамi не павiнна быць. 
				
				
				Тым не меней мытнiкi i пагранiчнiкi пачалi рабiць агляд транспартнага сродку. З сабакам. I ў адным патаемным месцы, у спецыяльных скрынях, з пломбамi малдоўскай мытнi (зараз яны правяраюцца на т.зв. прадмет фальшывасцi) была знойдзена 231 паўлiтровая бутэлька каньяку «KVINT «Сюрпрызы». Працяг гэтай справы будзе разглядаць суд. 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Як у прамым, так i пераносным сэнсе гэтага слова. Бо iнакш i не скажаш, таму што вадзiцель гэтага грузавога аўтамабiля, якi прыбыў з Малдовы на пагран 
  | 
 
		
		
		 
     |