21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Працоўная кнiжка — «лiшняя» справа?

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ.

Падчас аператыўных праверак, што былi праведзены ў месцах работы студэнцкiх будатрадаў, былi выяўлены шматлiкiя парушэннi працоўнага заканадаўства i тэхнiкi бяспекi. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла галоўны дзяржаўны iнспектар працы Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Святлана Лупач.

У прыватнасцi, падчас праверак высветлiлiся выпадкi, калi ў працоўных дагаворах не ўказвалiся тэрмiны iх дзеяння i вiды выконваемых работ. I больш за тое: дзе-нiдзе, насуперак заканадаўству, палiчылi залiшнiм афармленне дагавораў персанальна з кожным удзельнiкам будатрада. Або... афармленне дагавораў увогуле. Апроч таго, на момант праверак далёка не на ўсiх студэнтаў былi заведзены працоўныя кнiжкi. I ў тым лiку — проста з-за адсутнасцi ў наймальнiкаў адпаведных бланкаў.

Не менш пытанняў узнiкла па тэхнiцы бяспекi. Адзначана адразу некалькi выпадкаў, калi ўдзельнiкi будатрадаў дапускалiся да работ без абавязковых медыцынскiх аглядаў, навучання, стажыроўкi, праверкi ведаў па ахове працы. А таксама без сродкаў iндывiдуальнай абароны i ў тым лiку — без будаўнiчых касак. «Дзяржаўным iнспектарам працы давялося сутыкнуцца з сiтуацыяй, калi чацвёра студэнтаў выконвалi дапаможныя работы па ўстаноўцы жалезабетоннага плота, вага якога перавышала дапушчальныя нормы пад’ёму i перасоўвання цяжкасцяў падлеткамi ўручную, — кажа Святлана Лупач. — У другiм будатрадзе рыхтавалi бетон для ўстаноўкi слупоў плота прама на праезнай частцы дарогi без выкарыстання спецыяльных дарожных знакаў i агароджанняў, у трэцiм — выкарыстоўвалi падмосткi i прыстаўныя лесвiцы, якiя не адпавядалi патрабаванням тэхнiкi бяспекi».

Дарэчы, адзначыла Святлана Лупач, у вынiку праверак будатрадаў было выдадзена 32 прадпiсаннi на ўхiленне парушэнняў працоўнага заканадаўства i патрабаванняў па ахове працы, пры гэтым у адносiнах да 15 наймальнiкаў i 7 канкрэтных службовых асобаў выкарыстаны эканамiчныя санкцыi на агульную суму звыш 5 млн рублёў. Плюс да таго прынята рашэнне аб забароне дзейнасцi аднаго са студэнцкiх атрадаў — за неадпаведнасць умоў працы тэхнiцы бяспекi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас аператыўных праверак, што былi праведзены ў месцах работы студэнцкiх будатрадаў, былi выяўлены шматлiкiя парушэннi працоўнага заканадаўства i т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика