21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ДОБРЫЯ ЛЮДЗI

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адам ГЛОБУС.

Вова i фарба

Вову водзяць у студыю выяўленчага мастацтва. Я набыў яму паперу, пэндзлi i гуаш, дванаццаць колераў. У свае чатыры з паловаю Вова — паэт. Ён намаляваў: чырвоны «Вулкан», сiнюю «Электрычнасць» i чорнага «Дракона, якi засынае». Маляваць Вова любiць, малюе хутка i шмат. Аднаго ранку, пакуль бацькi спалi, ён пафарбаваў свой жоўта-шэры кiлiм у зялёны колер. Як я яго — унука свайго — разумею. I яшчэ навiна: у Вовы скончылася чырвоная фарба. Мяне чамусьцi цешыць, што скончылася менавiта чырвоная фарба. Каб скончылася чорная цi белая, я таксама радаваўся б, але добра, што скончылася чырвоная.

Акарскi i «За борт!»

У мастацкай вучэльнi пачалося маё дарослае жыццё. Школа засталася ў мiнулым. Школа засталася стаяць у маiм вялiкiм двары, а я пачаў ездзiць на другi канец горада ў дарослае жыццё. Шаснаццаць прыпынкаў ранiцай i шаснаццаць прыпынкаў вечарам я праязджаў на аўтобусе штодня. У школу мы ходзiм, у дарослае жыццё даводзiцца ездзiць. Зазвычай яно так. Я прыязджаў i вучыўся. Сярод тых, з кiм я вучыўся на выкладчыка малявання, быў у мяне таварыш — Юра Яўменаў. Менавiта Юра распавёў мне гiсторыю пра нашага аднакурснiка Акарскага. Той прыйшоў у вучэльню не пасля школы, а пасля службы i працы на караблях. Хадзiў чалавек па моры, а потым сышоў на бераг i пачаў вучыцца на мастака-афарміцеля. Меў поўнае права. А пра службу на караблях ён расказаў, што гнюсных людзей матросы выкiдалi за борт. Так мне пераказаў словы Акарскага Юра Яўменаў. Я не паверыў. Жывога чалавека i за борт? Не веру! I пайшоў, i спытаўся ў Акарскага сам. «Чаму жывога? Мёртвага чалавека мы выкiдалi за борт!» — праяснiў сiтуацыю былы матрос. I я зразумеў, што гнюсных людзей у дарослым жыццi выкiдаюць у мора-акiян. Мне адразу ўявiўся труп, якi ляцiць з карабля i падае ў халодную ваду. Да мяне дайшло: калi не хачу быць выкiнутым, я мушу не рабiць гнюснасцяў i навучыцца выкiдаць мёртвых людзей за борт.

Аслан i ламiнаванне

З цэнтра Масквы ў аэрапорт на таксоўцы, калi дакладней — з Аляксееўскай у Шарамецьева-1. За рулём чачэнец. У пашпарт я не заглядаў, але на пытанне: «Адкуль ты?» дзюбканосы мужчынка ў белай бейсболцы сказаў: «З Чачэнii!» Ехалi мы гадзiны паўтары. Ён гаварыў i гаварыў, палова з расказанага была хлуснёю, але я не абвяргаў ягоных слоў. Ён казаў, што 7 гадоў у Маскве, але калi я прапанаваў ехаць праз старыя Хiмкi, каб не стаяць у кораках, ён пачаў аднеквацца, пачаў казаць, што найлепшы маршрут — па Ленiградскай шашы ды кальцавой. Потым зазванiў сотавiк. «У вас тэлефон звонiць!» — захваляваўся чачэнец. «Гэта не мой, а твой!» — «Не, гэта ваш, у майго званок iншы!» — «Я свой ведаю, гэта ў тваёй кiшэнi званок!» — «Сапраўды, мой... Толькi што са званком? А-а-а! Я будзiльнiк паставiў, мне трэба ў адно месца пазванiць. Трэба пазванiць, а я забыўся... Асiм, гэта я — Аслан. Ты зрабiў? Выдатна! Там будзе напiсана «альфа»? А «эфэсбэ»? Толькi «альфа»? Ты сам пасведчанне заламiнуеш цi мне трэба будзе ламiнаваць? Сам? Дзякуй табе, Асiм. Заўтра з ранiцы я яго забяру. Вы не падумайце чаго, гэта з-за паркоўкi. Ну пастаўлю я сваю машыну на вакзале, а яны адразу падыходзяць... Плацi за тое, што тут стаiш! Я не плачу! Верыце? Я нiколi iм не плачу. Яны i бiцца да мяне лезуць, а я ўсё адно не плачу. Праўда, да сапраўднай бойкi нi разу не дайшло. Я так для сябе вырашыў: не плацiць! I не плачу! А брат сястры плацiць! Ён смелы, ён... Ён не такi, як я, а плацiць. Цяпер я буду паказваць пасведчанне, яны будуць баяцца...» За пасведчанне гэтак Аслана будуць бiць, цяпер дойдзе да сапраўднай бойкi... Так мне падумалася.

Ала i жаданне

Iду я з жанчынаю. У мяне шмат знаёмых жанчын. Вось iду сабе па праспекту з прыстойнай жанчынаю. У мяне многа знаёмых прыстойных жанчын. Сонца, вясна, на праспекце паадчынялiся летнiя кавярнi, людзi сядзяць за столiкамi i радуюцца цяплу, вясне i сонцу. Ёсць такi вясновы дзень, калi наш праспект Незалежнасцi робiцца вузейшым, бо на iм адчыняюцца летнiя кавярнi. Праспект нашай незалежнасцi нарэшце навучыўся вясною адчыняць летнiя рэстарацыi i кавярнi. Мы iдзём i таксама радуемся. Мы iдзём каля самых столiкаў. Блiзка-блiзка, ну зусiм блiзка, працягнi руку i дастанеш. Тут мяне i схапiла за руку Ала Блiзнюк. Мяне схапiла Блiзнюк. Я так блiзенька iшоў, што ёй нават уставаць не давялося, каб схапiць маю руку. Некалi даўно Ала мяне любiла, i я любiў Алу. У нас была кароткая, але яркая любоў. Толькi я вельмi хутка наталiўся той цялеснай любоўю. Ала? Выйшла замуж, i яшчэ раз выйшла замуж. А цяпер яна схапiла мяне за руку i сказала: «Хачу быць тваёю наложнiцаю! Калi не тваёю, тады проста наложнiцаю. Можа ты падкажаш, каму патрэбна наложнiца?» Ала, калi захвалюецца, пачынае крышку заiкацца. Жарт з заiканнем выглядае не зусiм жартам. Я сказаў, што пашукаю чалавека, якому патрэбна на ложку наложнiца. Сказаў i пайшоў. А жанчына, што iшла побач? Яна прыстойная, яна зразумела, што гэта быў жарт. Яна так i сказала, што зразумела жарт.

Антон i пара з роту

1964 год. Я, з мамаю, прыйшоў на мiнскi чыгуначны вакзал сустракаць Антона. Ён мусiў прыехаць з Карэлii, дзе тры гады адслужыў памежнiкам. Быў моцны мароз. Мы грэлiся ў зале чакання. Нарэшце аднекуль з-пад высознай столi траскучы бабскi голас паведамiў пра прыбыццё цягнiка «Ленiнград-Брэст». Мы выйшлi ў сiнюю ноч, на засыпаны снегам перон. Са скрыгатам цягнiк спынiўся, i з вагонаў пачалi выходзiць салдацкiя бушлаты. Усе салдаты былi на адзiн твар. Мне так здавалася, што ўсе вайскоўцы аднолькавыя. Я нават не зразумеў, як мама ўгледзела сярод дэмабiлiзаваных салдатаў свайго брата. «Антоша! Антон! Антак!» — гукала мама i бегла па iскрыстаму снегу. Я iшоў за ёю. У мяне замерз нос i гарэлi шчокi. Антон кiнуў на зямлю рэчмяшок i абняў маму. Яна заплакала. «Нiна, я вярнуўся, я жывы, а ты плачаш...» Нашаму салдату, мусiць, было няёмка перад iншымi вайскоўцамi за слёзы сваёй сястры. Антон падняў мяне i прыцiснуў да сябе. Ён нешта казаў, але я не чуў, бо глядзеў, як з дзядзькавага роту вылятаюць клубкi пары. Калi б у той момант нехта спытаў, чаго я хачу больш за ўсё на свеце, я б адразу адказаў, што хачу быць магутным салдатам у цёплым бушлаце, i хачу каб пара з майго роту вылятала вялiкiмi клубкамi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вова i фарба
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика