«Газету лiчу ўзорам беларускасцi...»
Аркадзь ЖУРАЎЛЁЎ, г. Маладзечна.
Любімую газету маёй роднай Беларусi «Звязду» з асалодай чытаю з часоў вучобы на журфаку БДУ.
Газету лiчу ўзорам беларускасцi, бо яна жыве iнтарэсамi свайго народа, добра разумее яго клопат i падае дакладную iнфармацыю прыстойна, як тое ёсць на самай справе. «Звязда» павiнна смялей расказваць народу пра зладзеяў i пустабрэхаў, бюракратаў i прыстасаванцаў, падхалiмаў i прайдзiсветаў розных калiбраў, не зважаючы на пасады. Дык чаму ж тады пiшам з аглядкай? Калi той цi iншы чыноўнiк аказаўся злодзеем у мундзiры, хабарнiкам, дык менавiта газета i павiнна першай расказаць свайму чытачу. Паверце: тыраж узрасце без розных заклiкаў i зваротаў праз шматлiкiя высокiя iнстанцыi. Хацелася б на старонках газеты часцей бачыць лiтаратурныя творы маладых аўтараў. Зычу «Звяздзе» многiя-многiя шчаслiвыя гады! Мару бачыць сваiх сучаснiкаў душою з’яднанымi з роднай моваю, з прыродаю, адказнымi за свае ўчынкi, вольнымi ў думках i памкненнях, неабыякавымi да культурнай спадчыны. Мы павiнны памятаць, што мова — сцяг народа, таму абавязаны яго надзейна трымаць, каб не страцiць свае каранi, каб слова беларускае жыло, каб яно праз вякi праляцела. Веру, што дзякуючы намаганням творчага калектыву газеты будзе i надалей развiвацца беларуская культура...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любімую газету маёй роднай Беларусi «Звязду» з асалодай чытаю з часоў вучобы на журфаку БДУ.
|
|