ПАЙШОЎ I НЕ ВЯРНУЎСЯ
Аляксандр СЯНЮЦЬ.
Трынацаццiгадовы хлопец, якi пайшоў у магазiн па хлеб, не вярнуўся дамоў.
Бабуля трынацаццiгадовага хлопчыка, якая прынесла заяву ў мiлiцыю, расказала, што яе ўнук, жыхар Астраўца, у 12.00 пайшоў у магазiн, каб купiць хлеба. Прайшло некалькi гадзiн, а ён не вяртаўся. Адразу гэта не выклiкала здзiўлення, бо хлопчык неаднойчы да гэтага сыходзiў з дому, але праз суткi—трое вяртаўся. На гэты раз блiзкiя хлопчыка вырашылi шукаць яго з дапамогай мiлiцыянераў. Супрацоўнiкi мiлiцыi будуць разбiрацца ў тым, што падштурхоўвала хлопчыка ў такiм узросце пакiдаць родны дом. Калi будзе ўстаноўлена, што ў тым вiнаватыя адносiны родных да дзiцяцi, iх чакае пакаранне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трынацаццiгадовы хлопец, якi пайшоў у магазiн па хлеб, не вярнуўся дамоў.
|
|