I зноў — паляванне. Са змяненнямi i дапаўненнямi
Сяргей РАСОЛЬКА
У Беларусi пачаўся чарговы сезон летне-асенняга палявання на вадаплаўную i балотную птушку. На шчасце аматараў адпачыць з ружжом у руках, сёлета, у адрозненне ад леташняга года, умовы надвор’я не паўплывалi на тэрмiны пачатку палявання i яго працягласць, паведамiлi рэдакцыi ў Мiнiстэрстве лясной гаспадаркi.
Наадварот, згодна з прынятымi вясной гэтага года змяненнямi i дапаўненнямi ў Правiлы палявання, тэрмiны палявання на вадаплаўную птушку падоўжаны. Здабываць яе дазваляецца да другой нядзелi снежня. Як мы ўжо паведамлялi раней, павялiчылася i колькасць дзён у тыднi, калi дазволена паляванне: цяпер яно можа праводзiцца ў суботу, нядзелю, панядзелак i аўторак. На практыцы паляўнiчыя змогуць нарэшце ацанiць i яшчэ адно змяненне: спрошчаны парадак запаўнення паляўнiчых дакументаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi пачаўся чарговы сезон летне-асенняга палявання на вадаплаўную i балотную птушку |
|