У Беларусi валавы збор збожжа перавысiў 5,2 млн т
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Аб гэтым паведамiлi ў аддзеле земляробства i раслiнаводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання.
Убрана 1,772 млн га, або 75,2 працэнта агульнай плошчы збожжавых пры сярэдняй ураджайнасцi 30,5 ц/га. У мiнулым годзе да 6 жнiўня гаспадаркi рэспублiкi сабралi ўсяго 2,2 млн тон. Лiдзiруе па намалоту збожжа Мiнская вобласць, у якой на рахунку 1,469 млн тон. У Брэсцкай вобласцi сабрана 803,7 тыс. тон, у Гомельскай — 659,4 тыс. т, у Магiлёўскай — 707 тыс. тон, у Вiцебскай — амаль 594 тыс. тон. Самая высокая ўраджайнасць па-ранейшаму ў гаспадарках Гродзенскай вобласцi, дзе з кожнага гектара збiраюць па 36,4 ц, у Магiлёўскай i Мiнскай абласцях атрымлiваюць адпаведна па 33 ц i 31,5 ц. Па агульнаму аб’ёму скошаных плошчаў лiдзiруюць гаспадаркi Брэсцкай, Гомельскай i Гродзенскай абласцей, дзе ўбрана адпаведна 82,7 працэнта, 81,6 працэнта i 81,3 працэнта. У Мiнскай вобласцi ўбрана больш як 77 працэнтаў плошчы збожжавых, у Магiлёўскай — амаль 68 працэнтаў, у Вiцебскай — 58,2 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiлi ў аддзеле земляробства i раслiнаводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання
|
|