Хроніка апошніх падзей
Атака на Беларусь моцна ўдарыла па iмiджу i абвалiла акцыi «Газпрама»
Замежныя СМI працягваюць каментаваць чарговы газавы канфлiкт, справакаваны расiйскiм энергетычным канцэрнам «Газпрам». Эксперты сыходзяцца ў меркаваннi, што такой не зусiм чыстай гульнёй Расiя спадзяецца павялiчыць сваю долю ў беларускай трубаправоднай сетцы i атрымаць кантроль над эканомiкай рэспублiкi. Акрамя таго ў дзеяннях «Газпрама» Еўропа разгледзела яўную пагрозу i сваёй энергетычнай бяспецы. «Расiйскi прэзiдэнт Пуцiн справакаваў страх, цi не пачнецца новая «энергетычная вайна», калi аб’явiў, што расiйскi газавы манапалiст «Газпрам» удвая паменшыць аб’ёмы паставак газу ў Беларусь», — напiсала брытанская Dаilу mаil. Thе Nеw Yоrk Timеs не без падстаў выказала апасеннi, што такая жорсткая тактыка РФ можа адбiцца на клiентах «Газпрама» ў Еўропе. «Тое, што адбылося, зноў ставiць пад сумненне надзейнасць Расii як пастаўшчыка i прымушае задумацца, наколькi разумна дапускаць, каб Еўропа i далей павялiчвала сваю залежнасць ад расiйскiх энерганосьбiтаў». «Выкручванне рук суседзям зноў ажыўляе занепакоенасць еўрапейцаў залежнасцю ад расiйскiх энергетычных паставак», лiчыць iнтэрнэт-выданне Еўрасаюза ЕUоbsеrvеr». Вядучае дзелавое выданне Iталii газета «Иль Соле 24 Оре» выказала меркаванне, што праблемы «Газпрама» з сумежнымi краiнамi негатыўна адбiваюцца на рэпутацыi расiйскага манапалiста. У якасцi прыкладу прыводзiцца той факт, што 1 жнiўня пасля новага этапу канфрантацыi з Беларуссю кацiроўкi акцый гэтай кампанii на расiйскай фондавай бiржы ўпалi на 3,39 працэнта. Увогуле занепакоенасць еўрапейцаў зразумець не цяжка: у iх памяцi яшчэ даволi яркiя наступствы газавага дэмаршу Расii ўзору 2006 года. Пасля перакрыцця «Газпрамам» вентыля на экспартнай трубе цiск у газавых сiстэмах асобных краiн Еўропы панiзiўся настолькi, што ўрад той жа Iталii звярнуўся да грамадзян з просьбай закрываць крышкамi чайнiкi i каструлi... КРЭМЛЬ: АДБОР КАНДЫДАТАЎ У ДЭПУТАТЫ? Усе партыйныя спiсы кандыдатаў на маючых адбыцца выбарах у Дзярждуму ўзгадняюцца з прэзiдэнцкай адмiнiстрацыяй, паведамiў дэпутат Рыжкоў. Ён таксама заявiў, што ў Крамлi фармiруецца пералiк палiтыкаў, якiя не павiнны патрапiць у гэтыя спiсы, пiша «Утро.ру.» Гэту iнфармацыю, якая выклiкала сапраўдны «перапалох», адразу ж абверглi прадстаўнiкi ЦВК. Паследавалi абвяржэннi i з боку адмiнiстрацыi расiйскага прэзiдэнта. Сярод узгаданых Рыжковым асобаў — ён сам, Дзмiтрый Рагозiн, Мiхаiл Касьянаў, Iрына Хакамада i Сяргей Глазьеў. ВАЕННАЯ ГУЛЬНЯ Ў ГОНАР НАЦЫСЦКАЙ ГРУПЫ У Эстонii з 6 па 11 жнiўня пройдзе мiжнародная ваенна-дыверсiйная гульня «Паход Эрна 2007», названая ў гонар нацысцкай дыверсiйнай групы «Эрна». У спаборнiцтвах возьмуць удзел 18 эстонскiх i 10 замежных каманд. Заяўкi падалi каманды ЗША, Нарвегii, Данii, Германii, Швецыi, Фiнляндыi, Чэхii i Партугалii. Разведвальна-дыверсiйная група «Эрна» была створана ў Фiнляндыi ваеннай разведкай Германii Абвер. У 1941 годзе група была дэсанцiравана з тэрыторыi Фiнляндыi ў тыл Чырвонай армii. Дыверсанты высадзiлiся ў раёне залiва Колга, дзе вялi баi з войскамi НКУС. Праз два днi група была акружана i знiшчана ў адным з балот паўночнай Эстонii. Расiйскае МЗС на мiнулым тыднi заявiла, што правядзенне ваенна-дыверсiйнай гульнi ўпiсваецца ў лiнiю эстонскiх уладаў па гераiзацыi фашызму. ЗАТРЫМАНЫ П’ЯНЫ СЛЯПЫ ВАДЗIЦЕЛЬ БЕЗ ПРАВОЎ Здарэнне адбылося ў нядзелю ў эстонскiм Тарту. Палiцэйскi патруль спынiў аўтамабiль Аўдзi-80, за рулём якога знаходзiўся сляпы малады чалавек 1987 года нараджэння ў стане алкагольнага ап’янення i не маючы вадзiцельскага пасведчання. Паведамляецца, што вадзiцель кiраваў машынай па падказках пасажыра, якi таксама не меў правоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Атака на Беларусь моцна ўдарыла па iмiджу i абвалiла акцыi «Газпрама» |
|