21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сiтуацыя з пастаўкамi газу сведчыць аб жаданнi РФ кантраляваць беларускую эканомiку

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кар. БЕЛТА

Пагрозы «Газпрама» абмежаваць пастаўкi газу ў Беларусь выклiкалi бурную рэакцыю замежных палiтыкаў i сродкаў масавай iнфармацыi.

Мiнiстр эканомiкi Польшчы запатрабаваў ад «Газпрама» выканання дамоўленасцяў аб пастаўках расiйскага газу ў Беларусь i заявiў, што Польшча катэгарычна супраць плануемага скарачэння паставак.

Еўрапейская камiсiя выказала сур’ёзную занепакоенасць iснуючай сiтуацыяй: «Камiсiя ўпэўненая, што бяспечныя пастаўкi энергарэсурсаў, якiя не парушаюцца, маюць ключавое значэнне для эканомiкi Еўропы. Таму спрэчкi аб пастаўках энергарэсурсаў у непасрэднай блiзкасцi ад ЕС выклiкаюць сур’ёзнае хваляванне ў Еўрапейскай камiсii. Камiсiя заклiкае абодва бакi спрэчкi аператыўна знайсцi мiралюбнае вырашэнне рознагалосся, паважаць кантрактныя абавязацельствы i ў любым выпадку не парушаць нi прама, нi ўскосна пастаўкi газу ў краiны — члены ЕС», — гаворыцца ў заяве ЕК.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША выступiў супраць «палiтычных меркаванняў» у галiне энергетыкi. «Мы хацелi б, каб урады Расii i Беларусi знайшлi разумнае рашэнне гэтай праблемы i зрабiлi б гэта такiм чынам, якi не ставiў бы пад пытанне пастаўкi газу... у любыя iншыя краiны, якiя знаходзяцца далей па ходу трубаправоду», — заявiў намеснiк афiцыйнага прадстаўнiка дзярждэпартамента ЗША Том Кейсi. Пры гэтым ён нагадаў, што Расiя, як i ЗША, на пецярбургскiм самiце краiн «Вялiкай васьмёркi» ўзяла на сябе абавязацельства «гарантаваць прадказальнасць патокаў энергii». «Мы не хацелi б, каб энергарэсурсы або iншыя вiды жыццёва важных паставак падвяргалiся не эканамiчным, а палiтычным меркаванням», — сказаў Кейсi.

Многiя замежныя СМI адзначаюць, што ў газавых канфлiктаў на постсавецкай прасторы ёсць i палiтычнае вымярэнне.

Finаnсiаl Timеs Dеutsсhlаnd (Германiя): «Расiя, якая на працягу доўгага часу iмкнулася да самага цеснага саюза з краiнай, што мяжуе з ёй на захадзе, больш не гатова iсцi насустрач Мiнску. Акрамя таго, эксперты расцэньваюць перамовы як адзнаку жадання Расii распаўсюдзiць свой кантроль на беларускую эканомiку. Масква пераводзiць сваю знешнюю палiтыку на камерцыйную аснову».

На думку экспертаў, Расiя спадзяецца, што зараз «Газпраму» ўдасца павялiчыць сваю долю ў беларускай транспартнай трубаправоднай сетцы яшчэ больш: «Сённяшняе дамiнаванне ў цэлым нестабiльнае. «Газпрам» хоча большага кантролю над «Белтрансгазам». Найол Трымбл з кансалтынгавай кампанii Еnеrgу Соntrасt Соmраnу таксама лiчыць гэты варыянт верагодным. «Гэта цалкам у духу iх палiтыкi, — сказаў ён iнфармацыйнаму агенцтву Rеutеrs. — Рускiя выкарыстоўваюць сваё становiшча на рынку».

Развiццё беларуска-расiйскага дыялогу па энергетычнай праблематыцы выклiкала пэўны рэзананс як у афiцыйных колах, так i ў друкаваных i электронных сродках масавай iнфармацыi Лiтвы.

Гэтай тэме прысвечаны матэрыял BNS «Лiтве трэба занепакоiцца наконт палiтыкi «Газпрама». У той жа час шэраг палiтыкаў выступiлi з больш рэзкiмi заявамi. Паводле слоў BNS, член Еўрапарламента Шарунас Бiруцiс сцвярджае, што «лiтоўцам трэба занепакоiцца па прычыне агрэсiўнай палiтыкi кiруемага Крамлём расiйскага газавага гiганта «Газпрама» i ўзяцца за вырашэнне праблем энергетычнай бяспекi». Бiруцiс мяркуе, што спажыўцы ў такiх краiнах, як Лiтва, Польшча i Германiя, могуць адчуць на сабе наступствы рашэння «Газпрама».

Амерыканскае выданне «Thе Nеw Yоrk Timеs» гаворыць аб тым, што сённяшняя жорсткая тактыка можа таксама закрануць заходнееўрапейскiх клiентаў «Газпрама», зноў узняўшы пытанне аб надзейнасцi расiйскiх паставак i разумнасцi курса Еўропы на павелiчэнне залежнасцi ад расiйскiх энерганосьбiтаў.

Iнфармацыйнае агенцтва РRЕSS-UZ.INFО: «Ужо становiцца вiдавочным, што чарговая «газавая вайна» нанясе ўдар перш за ўсё па iмiджу Расii як надзейнага пастаўшчыка газу i нафты на еўрапейскi рынак».

Аб адносiнах Еўрасаюза да газавых спрэчак «Газпрама» i Беларусi ў прамым эфiры Бi-бi-сi расказаў прадстаўнiк Еўракамiсii Марцiн Селмайр: «Для Еўракамiсii такiя пытаннi заўсёды з’яўляюцца сур’ёзнымi. Мы лiчым, што для стабiльнасцi еўрапейскай эканомiкi надзейныя i стабiльныя пастаўкi энерганосьбiтаў з’яўляюцца ключавым элементам. Таксама важная надзейнасць нашых гандлёвых партнёраў за межамi Еўрасаюза. Мы вельмi сур’ёзна ставiмся да гэтага пытання i заклiкаем усе краiны, уцягнутыя ў канфлiкт, прыйсцi да яго вырашэння спакойна, дружалюбна i як мага хутчэй. I, канешне ж, у любым выпадку без перабояў у пастаўках энерганосьбiтаў у краiны Еўрасаюза».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагрозы «Газпрама» абмежаваць пастаўкi газу ў Беларусь выклiкалi бурную рэакцыю замежных палiтыкаў i сродкаў масавай iнфармацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика