Мiжпарламенцкае супрацоўнiцтва Беларусi i Iрана
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
У Нацыянальным сходзе Беларусi сёння амаль 50 груп па супрацоўнiцтву з парламентамi iншых краiн. Пры гэтым група па супрацоўнiцтву з парламентам Iрана апошнiм часам значна актывiзавала сваю дзейнасць. Аб гэтым паведамiў учора на сустрэчы з дэлегацыяй парламента Iрана намеснiк старшынi Палаты прадстаўнiкоў Сяргей Забалоцец. Ён адзначыў, што беларускi бок вiтае стварэнне сумеснага прадпрыемства па вытворчасцi ў рэспублiцы аўтамабiляў «Sаmаnd». Сяргей Забалоцец падкрэслiў таксама, што эканомiка Беларусi не павiнна выклiкаць у Iрана «нейкага сумневу», бо краiна стабiльна развiваецца.
Кiраўнiк працоўнай групы парламента Iрана па супрацоўнiцтву з Нацыянальным сходам Беларусi Сайед Махамад Мехдзi Шахрахi паўтарыў запрашэнне, зробленае раней кiраўнiцтвам iранскага парламента кiраўнiцтву беларускага парламента, наведаць краіну.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным сходзе Беларусi сёння амаль 50 груп па супрацоўнiцтву з парламентамi iншых краiн. Пры гэтым група па супрацоўнiцтву з парламентам Iрана |
|