Беларусь i Польшча за спрашчэнне ўмоў для ўзаемных паездак грамадзян
Беларусь i Польшча дамовiлiся не дэнансаваць пагадненне аб узаемных паездках грамадзян, якое дзейнiчае цяпер, а толькi адаптаваць яго да ўмоў уваходжання Польшчы ў Шэнгенскую зону. Аб гэтым паведамiў прэс-сакратар МЗС нашай краiны Андрэй Папоў, каментуючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА вынiкi беларуска-польскiх консульскiх кансультацый, якiя прайшлi ў Мiнску.
Паводле слоў Андрэя Папова, Беларусь i Польшча таксама будуць сумесна працаваць над заключэннем асобнага пагаднення аб узаемных паездках прыгранiчнага насельнiцтва. «Як праiнфармавалi нас польскiя калегi, на сённяшнi дзень польскi бок не можа самастойна вырашыць пытанне аб знiжэннi кошту шэнгенскiх вiз для грамадзян Беларусi. Таму, верагодна, з 1 лiстапада 2007 года польскiя консульскiя ўстановы пачнуць працаваць па шэнгенскiх правiлах. Тым не менш, наша сумесная работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана, каб прыйсцi да такiх формаў узаемадзеяння, якiя будуць зручныя як для беларускiх, так i для польскiх грамадзян», — сказаў прэс-сакратар беларускага МЗС. Ён адзначыў, што бакам удалося прыйсцi да агульнай роўнасцi i па iншых пытаннях парадку дня. Напрыклад, былi абмеркаваны праблемы ў рабоце консульскiх службаў Беларусi i Польшчы, механiзмы i магчымасцi аптымiзацыi працэсу выдачы вiз з мэтай скарачэння чэргаў каля консульскiх устаноў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Польшча дамовiлiся не дэнансаваць пагадненне аб узаемных паездках грамадзян, якое дзейнiчае цяпер, а толькi адаптаваць яго да ўмоў уваходжа |
|