Вызначаны працэдурныя дзеяннi пенсiйных органаў Беларусi i Расii
Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь i Пенсiйны фонд Расiйскай Федэрацыi вызначылi парадак узаемадзеяння пенсiйных органаў дзвюх краiн па пытаннях назначэння i выплаты пенсiй. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiла начальнiк аддзела пенсiйнага заканадаўства галоўнага ўпраўлення пенсiённага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнпрацы i сацабароны Ларыса ЯШКОВА.
Прынцыпова важным у дагаворы з’яўляецца палажэнне, якое прадастаўляе чалавеку права выбару назначэння пенсii ў адпаведнасцi з гэтым дагаворам або па заканадаўству дзяржавы, грамадзянiнам якой ён з’яўляецца. Такiм чынам, чалавек можа сам вырашыць, якi варыянт яму больш выгадны. «З моманту ўступлення ў дзеянне гэтага дагавора (з 29 сакавiка гэтага года) iшоў толькi прыём дакументаў, — удакладнiла спецыялiст. — Цяпер пачнецца афармленне пенсiй i iх выплата. У нашай рэспублiцы пенсiянерам, якiя пераехалi ў Беларусь з Расii, трэба звяртацца ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па месцы пастаяннага жыхарства». Як раней паведамлялася БЕЛТА, колькасць беларускiх пенсiянераў, якiя выязджаюць у Расiю, значна меншая ў параўнаннi з колькасцю расiйскiх пенсiянераў, якiя прыязджаюць у Беларусь. Напрыклад, у мiнулым годзе ў Беларусь прыехалi 1950 расiйскiх пенсiянераў, а выбылi ў Расiю 692 беларускiя пенсiянеры. У 2005 годзе з Расii ў Беларусь прыбылi 1610 пенсiянераў, з нашай краiны ў суседнюю дзяржаву выехалi 947 чалавек. У 2004 годзе iх было адпаведна 1755 i 945 чалавек, у 2003 годзе — 2117 i 1031, у 2002 годзе — 2128 i 1284, у 2001 годзе — 2455 i 1421, у 2000 годзе — 2120 i 1701 пенсiянер.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь i Пенсiйны фонд Расiйскай Федэрацыi вызначылi парадак узаемадзеяння пенсiйных органаў дзвю |
|