Беларусь увяла абмежаваннi на ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыi i кармоў з Вялiкабрытанii
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Мiнсельгасхарч Беларусi з 6 жнiўня ўвёў часовыя абмежаваннi на ўвоз прадукцыi жывёльнага паходжання i кармоў для жывёлы з Вялiкабрытанii, дзе зарэгiстравана ўспышка яшчуру. Аб гэтым паведамiў намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення ветэрынарыi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Мiхаiл Бушыла. Паводле яго слоў, прынятыя захады дазволяць абаранiць нашу краiну ад распаўсюджання гэтай небяспечнай iнфекцыйнай хваробы.
Спецыялiст адзначыў, што пакуль афiцыйнай iнфармацыi аб успышцы яшчуру ў Вялiкабрытанii ад Мiжнароднага эпiзаатычнага бюро яшчэ не паступала, але ў Беларусi вырашана прыняць адэкватныя меры неадкладна, пакуль краiна з’яўляецца транзiтнай для праходжання грузаў у Еўропу. Часовыя абмежаваннi на ўвоз прадукцыi жывёльнага паходжання з Вялiкабрытанii прыняў таксама Рассельгаснагляд. Аб гэтым паведамляюць iнфармагенцтвы. З тэрыторыi Вялiкабрытанii, у тым лiку па транзiту праз Беларусь, забараняецца ўвозiць свiней, дзiкiх капытных жывёл, усе вiды прадукцыi жывёльнага паходжання, якiя атрыманы ад гэтых жывёл i не прайшлi тэрмiчнай апрацоўкi, а таксама жывёлагадоўчае абсталяванне, што было ў карыстаннi. Пры гэтым захоўваецца дзеянне ўсiх раней уведзеных абмежаванняў на iмпарт з Вялiкабрытанii буйной i дробнай рагатай жывёлы, мяса i мясной прадукцыi, атрыманай ад гэтых жывёл. З Вялiкабрытанii ў Беларусь увозiлася толькi лякарства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнсельгасхарч Беларусi з 6 жнiўня ўвёў часовыя абмежаваннi на ўвоз прадукцыi жывёльнага паходжання i кармоў для жывёлы з Вялiкабрытанii, дзе зарэгiст
|
|