Каб быў дасканалы Божы чалавекУражаннi Добрым падарункам для ветэранаў педагагiчнай працы сталiчнага Ленiнскага раёна стала экскурсiя ў Нацыянальную бiблiятэку. Уражвала ў ёй усё. Найперш — форма адшлiфаванага алмаза, колькасць паверхаў (24), кнiг (каля 8 мiльёнаў), чытальных залаў, прыгажосць iнтэр’ераў, рабочая атмасфера, зручнасць, дзiвосная панарама горада.Асаблiвае ўражанне пакiнула наведванне музея кнiгi з першадрукамi свету, з працамi Ф. Скарыны, I. Фёдарава, Ё. Гутэнберга, «цытатнiк» на ўваходзе, дзе сабраны мудрыя выказваннi з Бiблii, з твораў Кiрылы Тураўскага, Мiколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Фёдара Дастаеўскага, Янкi Купалы, Якуба Коласа. Там жа i крылатыя словы: «Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлi!» Гэты заклiк Францiшка Багушэвiча мне падаўся на дзiва актульным, бо экскурсiя для нас, скажам так, тутэйшых наведвальнiкаў нашай, Нацыянальнай бiблiятэкi праводзiлiся чамусьцi на рускай мове. I яшчэ. Мне падчас наведвання ўспомнiлася славутае Скарынаўскае: «Любiце кнiгу, бо яна — крынiца мудрасцi, ведаў навукi, лекi для душы». Для таго, каб яе палюбiць, у нашай моладзi ёсць усё. Не бракавала б толькi жадання. Эмiлiя ВАСIЛЕВIЧ, г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрым падарункам для ветэранаў педагагiчнай працы сталiчнага Ленiнскага раёна стала экскурсiя ў Нацыянальную бiблiятэку
|
|