Хросны ход у Магiлёве
Iлона IВАНОВА
У панядзелак у Магiлёве адбыўся Хросны ход у гонар Георгiя Канiскага. Гэты праваслаўны архiепiскап жыў у Магiлёве ў XVIII стагоддзi, i яго iмя засталося ў гiсторыi: Канiскi вядомы як царкоўны i культурны дзеяч, асветнiк, навуковец.
Сiнод Беларускай царквы ў 1993 годзе прылiчыў архiепiскапа да лiку святых, i цяпер штогод 6 жнiўня ў гонар Свяцiцеля Георгiя духавенства i праваслаўныя вернiкi Магiлёўшчыны выходзяць на Хросны ход. Сёлета каля тысячы чалавек са спевамi i малiтвамi прайшлi ад Свята-Нiкольскага манастыра да Архiрэйскага палаца — колiшняй рэзiдэнцыi Канiскага, якая цяпер зноў належыць праваслаўнай царкве. Ушанавалi памяць Свяцiцеля Георгiя Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Фiларэт, епiскап Магiлёўскi i Мсцiслаўскi Сафронiй, а таксама кiраўнiкi вобласцi i горада — старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура i старшыня Магiлёўскага гарвыканкама Вiктар Шорыкаў. У гонар дня памяцi Канiскага ў Архiрэйскiм палацы адбылося прадстаўленне метадычнага кабiнета, створанага епархiяй для працы з настаўнiкамi. У мэтах духоўнага i маральнага выхавання дзяцей у гэтым кабiнеце можна атрымаць лiтаратуру i вiдэаматэрыялы на многiя актуальныя тэмы — напрыклад, пра курэнне i аборты, але iх небяспека тлумачыцца з пункту гледжання праваслаўнай веры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак у Магiлёве адбыўся Хросны ход у гонар Георгiя Канiскага |
|