«Сонейка будзе заўсёды з табой...»
Таццяна ПАДАЛЯК
5 жнiўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пiсьменнiка Эдуарда Самуйлёнка
Эдуард Людвiгавiч Самуйлёнак нарадзiўся ў Пецярбургу. Вучыўся ў польскай гiмназii горада на Няве. Юнацкiя гады правёў на радзiме бацькi, у вёсцы Бандзелi Верхнядзвiнскага раёна. Хадзiў пiльшчыкам па вёсках, загадваў хатай-чытальняй, быў сакратаром камсамольскай ячэйкi. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная Полаччына» (1930—1933), «Лiтаратура i мастацтва» (1934—1939). Першыя вершы i апавяданнi Самуйлёнка былi апублiкаваны ў канцы 1920-х гадоў. У апавяданнi «Паляўнiчае шчасце» (1933), якое ўвайшло ў школьныя хрэстаматыi, выявiлiся найбольш прыкметныя якасцi пiсьменнiцкай iндывiдуальнасцi А. Самуйлёнка: дакладнае адчуванне псiхалогii герояў, майстэрскае валоданне маналогам, паэтычны погляд на чалавека працы, уменне стварыць вострую сiтуацыю, у якой чалавек раскрываецца дарэшты, схiльнасць да яркай фабулы i дынамiчнага сюжэта. Многiх гэтых якасцяў якраз i неставала апавяданню 30-х гадоў. Празаiка захапляла ўласнае ўменне ствараць заблытаны сюжэт, будаваць вострую iнтрыгу, нагружаць фабулу падзеямi («Русалчыны сцежкi», «Цаглiна каземата», «Пункт апоры»). «Паляўнiчае шчасце» стваралася яшчэ ў той час, калi патрабаванне «партыйнасцi мастацтва» не было абавязковым атрыбутам творчасцi. У творах «Дачка эскадрона» i «Апавяданне пра гуманiзм» (1937) сюжэт ужо «iдэалагiзаваны», погляды герояў на жыццё рэзка процiпастаўлены. Аповесць Э. Самуйлёнка «Тэорыя Каленбрун» — дынамiчны, вострасюжэтны твор пра барацьбу польскiх працоўных супраць фашызму. Даследчыкi адзначаюць, што па жанравых прыкметах аповесць знаходзiцца на мяжы палiтычнага дэтэктыву i антыўтопii з элементамi фантастыкi. Эдуард Самуйлёнак адметны i як драматург. Яго п’еса «Пагiбель воўка» ў пастаноўцы БДТ-1 атрымала надзвычай высокую ацэнку спецыялiстаў на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве 1940 года. Дадамо, што ў гэтым адказным мерапрыемстве ўдзельнiчалi толькi дзве п’есы, другая — «Хто смяецца апошнiм» Кандрата Крапiвы — таксама была сустрэта з найвялiкшым захапленнем. Эдуард Самуйлёнак пайшоў з жыцця вельмi рана, у 1939 годзе. Янка Купала напiсаў верш «Памяцi Эдуарда Самуйлёнка». Ёсць там радкi: Дружа мой, сокале ясны, крылаты, Крыллi навекi апалi твае, — Ты ўжо не прыйдзеш на нашыя святы, Голас твой песень для нас не спяе. Слёзамi дожджык пальецца на грудзi, Насып-магiлку абсыпе расой, — Слёзы высушываць сонейка будзе, Сонейка будзе заўсёды з табой...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 жнiўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пiсьменнiка Эдуарда Самуйлёнка |
|