Час капаць бульбу
Сярэднiя i познiя сарты капаюць пачынаючы са жнiўня i да позняй восенi. Каб менш пашкодзiць клубнi, пры ўборцы бульбы карыстаюцца вiламi з плоскiмi зубцамi. Выкапаныя клубнi пакiдаюць на дзве-тры гадзiны на паверхнi глебы, каб яны падсохлi. У сырое надвор’е бульбу прасушваюць пад паветкай. У час уборкi трэба сачыць за тым, каб у зямлi не заставалiся клубнi, таму што на ўчастку могуць захавацца да наступнага года ўзбуджальнiкi розных хвароб.
На захоўванне закладваюць толькi выспеўшыя здаровыя клубнi. У памяшканнi, дзе будзе захоўвацца бульба, не павiнна быць мiнусавых тэмператур. Iдэальнымi для захоўвання з’яўляюцца скрынкi, якiя ставяць у цёмнае месца цi ўкрываюць чорнай полiэтыленавай плёнкай. Часта, калi бульбы многа, яе захоўваюць у буртах. Пасля выкопвання бульбу высыпаюць на салому, дзе яна ляжыць два-тры днi, пасля чаго яе засыпаюць у бурт, якi зверху ўкрываюць зямлёй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднiя i познiя сарты капаюць пачынаючы са жнiўня i да позняй восенi. Каб менш пашкодзiць клубнi, пры ўборцы бульбы карыстаюцца вiламi з плоскiмi зу |
|