Прычыны бываюць розныя
«На градках морквы сярод прыгожых вытанчаных асобiнаў часта сустракаюцца «рагатыя» караняплоды. У чым справа i як гэтага пазбегнуць?» Н. Забаронька, Клецкi раён.
1. Часта дэфармацыя караняплодаў морквы назiраецца на ўчастках, дзе ўносiцца свежы гной, асаблiва калi ён складаецца ў асноўным з саломы. Калi корань морквы ў час росту сустракае на сваiм шляху перашкоду ў выглядзе свежага гною, ён разгалiноўваецца. 2. Калi ў глебе многа каменьчыкаў, рэшткаў будаўнiчых матэрыялаў i г.д., адбываецца тое ж самае, што i ў першым выпадку. 3. Такая з’ява абавязкова бывае на цяжкiх па механiчнаму саставу глебах (глiнiстых, суглiнiстых). Моцныя лiўневыя дажджы, якiя прайшлi ў чэрвенi—лiпенi садзейнiчалi ўшчыльненню глебы. Адсюль узнiкае неабходнасць у сiстэматычным рыхленнi, глыбiня якога павiнна павялiчвацца па меры росту караняплодаў. 4. Морква бывае вельмi разгалiнаванай пры вырошчваннi на кiслых глебах. Для морквы рэакцыя асяроддзя глебы павiнна быць блiжэй да нейтральнай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«На градках морквы сярод прыгожых вытанчаных асобiнаў часта сустракаюцца «рагатыя» караняплоды. У чым справа i як гэтага пазбегнуць?» Н. Забаронька, К
|
|