У Баранавічах асуджаны трэнер, у якога на корце загінуў хлопчык
На 2 гады пазбаўлення волі асуджаны трэнер баранавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, які пакінуў дзяцей без нагляду ў аздараўленчым лагеры.
За час яго адсутнасці быў смяротна траўміраваны 11-гадовы хлопчык - на яго ўпала судзейская вышка на тэніснай пляцоўцы. Нагадаем, што адбылася трагедыя напрыканцы чэрвеня бягучага года. Адзін з хлапчукоў залез на судзейскую вышку, а другі пачаў яе раскачваць. У выніку яна павалілася. У сваіх тлумачэннях асуджаны трэнер паведаміў, што сышоў з корта, каб прывеcці туды астатніх дзяцей. Алесь Літоўчык Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 2 гады пазбаўлення волі асуджаны трэнер баранавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, які пакінуў дзяцей без нагляду ў аздараўленчым лагеры.За час яго адсутнасці быў смяротна траўміраваны 11-гадовы хлопчык - на яго ўпала судзейская вышка на тэніснай пляцоўцы.Нагадаем, што адбылася трагедыя напрыканцы... |
|