У Лейпцыгу ратуюць беларускага ВанюШпіталь Санкт-Георг (Лейпцыг, Германія) збірае ахвяраванні на аперацыі для беларускага хлопчыка Вані Шубарава. У лютым, падчас пажару ў кватэры ў Гомелі, 7-гадовы Ваня атрымаў 50 адсоткаў апёкау скуры, яго сястра загінула. У шпіталь у Лейпцыгу хлопчыка даставілі 26 лістапада. Дзіцю, у якога згарэў твар, патрэбна не меней за 10 складаных аперацый. Клініка заклікае рабіць ахвяраванні на банкаўскі рахунак: Spendenkontonummer 11; Bankleitzahl 860 205 00; Kreditinstitut Bank für Sozialwirtschaft AG Leipzig з заўвагай: Hilfe für schwer brandverletztes Kind. Нямецкая прэса паведамляе, што ўрачы змагаюцца за кожны міліметр скуры Вані. Першымі апераціямі спрабавалі выратавать левую руку і правае вока беларускага хлопчыка. Сродкі на іх ахвяравала таксама грамадская арганізацыя «Ein Herz für Kinder». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шпіталь Санкт-Георг (Лейпцыг, Германія) збірае ахвяраванні на аперацыі для беларускага хлопчыка Вані Шубарава.
|
|